Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына ўхваліла новы пакет дапамогі Грэцыі


Сёньня ў Бундэстагу.
Сёньня ў Бундэстагу.

Бундэстаг Нямеччыны большасьцю галасоў ухваліў вылучэньне трэцяга пакета фінансавай дапамогі Атэнам, агульны аб’ём якога складзе 86 мільярдаў эўра.

Рашэньне было прынятае сёньня на надзвычайным пасяджэньні парлямэнту ФРН. За дапамогу Грэцыі прагаласавалі 454 дэпутаты, «супраць» выказаліся 113 заканадаўцаў. Выступаючы перад парлямэнтарыямі, міністар фінансаў Нямеччыны Вольфганг Шойбле падкрэсьліў важнасьць аказаньня новай дапамогі ня толькі для самой Грэцыі, але і для ўсёй Эўропы, і нагадаў, што грэцкі парлямэнт ужо пагадзіўся на правядзеньне рэформаў, на якіх настойвалі крэдыторы.

14 жніўня міністры краінаў эўразоны ўхвалілі трэці пакет антыкрызыснай дапамогі Грэцыі.

У чацьвер Атэны павінны выплаціць 3,4 мільярда Эўрапейскаму цэнтрабанку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG