Актывісты адэскага Аўтамайдану захапілі летнюю рэзыдэнцыю дэпутата і колішняга старшыні Цэнтравыбаркаму Сяргея Ківалава на узьбярэжжы Чорнаго мора.
Нямеччына, Францыя і Вялікабрытанія заклікалі Эўразьвяз зрабіць «канкрэтныя крокі» для вырашэньня крызісу зь мігрантамі.
30 жніўня 61-ы дзень нараджэньня спраўляе Аляксандар Лукашэнка, прычым 22 апошнія разы — у рангу кіраўніка краіны. Ці можа сёлетняе сьвяткаваньне стаць апошнім на прэзыдэнцкай пасадзе?
У Міжнародны дзень зьніклых людзей праваабаронца, былы сьледчы пракуратуры Алег Воўчак адказаў на пытаньні Радыё Свабода.
Як паведаміў у Фэйсбуку намесьнік старшыні Мэджлісу Нарыман Джаляль, целы са сьлядамі нажавых раненьняў былі закапаныя ў сяле Багданаўка пад Сімфэропалем.
Рух Салідарнасьці «Разам» ва Ўкраіне правёў мітынг на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве, на якім была прынятая заява з патрабаваньнем вызваліць затрыманых нядаўна аўтараў патрыятычных графіці.
Цяпер ідзе грамадзкае абмеркаваньне праекту. Пэрспэктывы будаўніцтва залежаць ад шчодрасьці спонсараў.
Польскія ўлады заяўляюць, што ўсё, што будзе знаходзіцца ў выяўленым напярэдадні пад зямлёй у заходняй частцы краіны так званым «цягніку з золатам» стане ўласнасьцю дзяржавы.
Чаму партыя БНФ вырашыла разьвітацца з Тацянай Караткевіч, якую яна падтрымлівала як вылучэнца на прэзыдэнта ад кааліцыі «Народны рэфэрэндум», куды партыя ўваходзіць?
Магчымая кандыдатка на прэзыдэнта Тацяна Караткевіч гэтак пракамэнтавала прэтэнзіі партыі БНФ адносна яе пазыцыі што да беларускай мовы, нацыянальнай сымболікі і міжнароднага становішча Беларусі.
Палітоляг Павал Вусаў пра выхад БНФ з выбарчай кампаніі Тацяны Караткевіч: «Напэўна, дывідэнды не былі атрыманыя»
У эфіры расейскага прапагандысцкага каналу «LifeNews» запрошаны ў студыю ірляндзкі кінарэжысэр Джоні О’Райлі павіншаваў з Днём кіно свайго ўкраінскага калегу Алега Сянцова, які асуджаны ў Расеі на 20 год нібыта за спробу тэракту.
18 сябраў Сойму Партыі БНФ прагаласавалі за выхад з кампаніі Караткевіч, 11 — супраць, 2 — устрымаліся.
Джо Байдэн вітаў рашэньне рэфармісцкіх сілаў выступіць з адзіным сьпісам кандыдатаў падчас выбараў у мясцовыя органы ўлады ў кастрычніку.
Ці можна ўспрымаць паведамленьне пра адкрыцьцё нафтавага радовішча як сэнсацыю і выратавальнае выйсьце для беларускай эканомікі?
Абвастраюцца дыскусіі ў апазыцыі наконт фармату далейшага ўдзелу ў прэзыдэнцкай кампаніі. Чаму ў апазыцыйным асяродзьдзі пачалася кампанія супраць Тацяны Караткевіч?
Дзьмітры Вус распавядае, чаму ён вырашыў пайсьці на тыя выбары, як утварыўся ягоны альянс зь Міколам Статкевічам і чаму цяпер Вус лічыць сябе прыхільнікам «русского мира».
Прэсавая канфэрэнцыя лідэраў беларускай апазыцыі, якія не падтрымліваюць кандыдатуру Т.Караткевіч — М.Статкевіча, У. Някляева, А. Лябедзькі і П. Севярынца, стала знакам кансалідацыі гэтай плыні айчыннай палітычнай думкі.
Дрэнна, калі сканчаецца фантазія ў людзей, якія называюць новыя вуліцы. Так здарылася цяпер у Горадні.
Валянтэрка Добраахвотнага Ўкраінскага корпусу Вольга апекавалася Тарасам у Запарожжы, дзе ён знаходзіўся ў шпіталі. Вольга кажа, што стан хлопца быў вельмі цяжкі.
Гэта таракан «для спэцыялістаў». Ім карыстаюцца рэгулярна ў вузкім коле, якое ўплывае на грамадзкую думку.
Мэр Кіеву Віталь Клічко абраны старшынём партыі «Блёк Пятра Парашэнкі «Салідарнасьць».
Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў заявіў, што тым, хто абвінавачвае ўлады Казахстану ў аўтакратыі, трэба ўнікаць у «традыцыі азіяцкага грамадзтва».
На думку Лукашэнкі, калі беларусы будуць аддаваць перавагу айчыннай прадукцыі, то і пытаньне з валютай ня будзе стаяць так востра:
Былы кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Статкевіч заявіў, што ў беларускіх турмах яшчэ застаюцца палітвязьні: гэта праваабаронец Андрэй Бандарэнка і фігуранты «справы графіцістаў»
Сотні тысяч уцекачоў, якія ратуюцца ад войнаў у такіх краінах, як Сірыя і Лібія, імкнуцца прабрацца ў Эўрапейскі зьвяз.
У Магілёве Ленінская раённая выбарчая камісія выявіла больш за 20 працэнтаў несапраўдных падпісных лістоў вылучэнца на прэзыдэнцтва Віктара Цярэшчанкі.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты, былы палітвязень Мікалай Статкевіч заклікаў Аляксандра Лукашэнку прыйсьці на Плошчу, каб сустрэцца са сваімі выбарцамі і адказаць на іх пытаньні.
Уладзімер Някляеў выступіў з жорсткай крытыкай былых паплечнікаў па кампаніі «Гавары праўду» і асабіста Андрэя Дзьмітрыева.
Былы дэпутат расейскай Дзярждумы Міхаіл Глушчанка прысуджаны да 17 гадоў калёніі строгага рэжыму па справе аб арганізацыі забойства палітыка Галіны Старавойтавай.
Праваабаронца Сяргей Кавалёў разважае ў размове з Андрэем Шарым з расейскай службы Радыё Свабода, чаму сучасная Расея не можа абысьціся без палітычных забойстваў.
Музычныя героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць палітычныя, і ня толькі, спрэчкі ў сеціве.
Грамадзтва павінна ігнараваць цяперашнія прэзыдэнцкія выбары, якія ўжо цяпер можна лічыць сфальсыфікаванымі.
Замежныя СМІ паведамляюць, што тэрарысты хочуць атакаваць авіябазу ў Сырыі і для гэтага будуць выкарыстоўваць браняваныя БелАЗы, якія раней будавалі дарогі.
У Грэцыі сфармаваны пераходны ўрад, які ўпершыню ў гісторыі краіны ўзначаліла жанчына — старшыня Вярхоўнага суда Васілікі Тану. У чацьвер яна была прыведзеная да прысягі.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Прысуд кінарэжысэру Алегу Сянцову сімбалічны у сэнсе цынізму, які дамінуе ў палітыцы Расеі. Пра гэта заявіў старшыня Эўрапейскай Рады Дональд Туск.
Генэральны сакратар НАТО Ёнс Столтэнберг адкрыў новы навучальны цэнтар у Грузіі.
Александар Лукашэнка мае намер узяць удзел ў саміце па глябальным разьвіцьці пасьля 2015 года, які адбудзецца 25 — 27 верасьня ў Нью-Ёрку ў межах Генэральнай асамблеі ААН.
Пагадненьне паміж урадамі Беларусі і Ізраіля аб адмене візаў уступіць у сілу 26 лістапада 2015 году, паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Беларусі.
66941 асобу адабралі ўлады для падліку бюлетэняў падчас сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў. Амаль палова зь іх (каля 30 тысяч) — прадстаўнікі адной грамадзкай арганізацыі — праўладнай «Белай Русі». А вось ад апазыцыі ва ўчастковыя камісіі ўвайшлі толькі 32 асобы. Нават на папярэдніх прэзыдэнцкіх выбарах іх было 183.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў прадстаўніка Беларусі пры аддзяленьні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэнэве, намесьніка старшыні праўленьня Нацыянальнага банку і дырэктара Беларусьфільма.
У Нарвэгіі ў канцы верасьня адбудзецца прэм’ера тэлесэрыялу пра тое, як Расея напала на Нарвэгію і акупавала нарвэскую тэрыторыю.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сёньня адзначыў неабходнасьць выкананьня менскіх дамоваў з боку Расеі і неадкладнага спыненьня агню на ўсходзе Ўкраіны.
Кампанія «Гавары праўду» ня зможа прадставіць грамадзкай камісіі копіі ўсіх подпісаў за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты Тацяны Караткевіч.
Кіеў дасягнуў рэструктурызацыі запазычанасьці і пагадненьня зь міжнароднымі крэдыторамі, у адпаведнасьці зь якім частка доўгу ў 18 мільярдаў даляраў будзе сьпісаная, а астатняя будзе прадоўжаная да 2019 году.
Больш за 29 тысяч вылучэнцаў «Белай Русі» ўвайшлі ў склад участковых камісіяў, якія будуць лічыць бюлетэні на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі.
Лідзія Ярмошына выступіла рашуча супраць грамадзкай праверкі подпісаў за вылучэньне кандыдатам на прэзыдэнта Тацяны Караткевіч.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заклікаў Расею кіравацца прыкладам Украіны і выканаць свае абавязацельствы ў рамках пагадненьня аб спыненьні агню, закліканага аднавіць мір на Данбасе.
Загрузіць яшчэ