Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адэсе захапілі рэзыдэнцыю былога старшыні Цэнтравыбаркаму


Рэзыдэнцыя Сяргея Ківалава, якая афіцыйна належыць Міжнароднаму гуманітарнаму ўнівэрсытэту.

Актывісты адэскага Аўтамайдану захапілі летнюю рэзыдэнцыю дэпутата і колішняга старшыні Цэнтравыбаркаму Сяргея Ківалава на узьбярэжжы Чорнаго мора.

Афіцыйна будынак служыць для прыняцьця дэлегацый Міжнароднага гуманітарнага ўнівэрсытэту.

Людзі ў камуфляжы зьнесьлі браму трактарам, вывесілі на тэрыторыі «замку» сьцяг Украіны і сфатаграфавалі інтэр’еры будынку. На месца падзеі выклікалі праваахоўнікаў, якія ўзялі «замак» пад ахову.

Партрэт Ківалава ў будынку на здымку, які актывісты выклалі ў сацыяльныя сеткі
Партрэт Ківалава ў будынку на здымку, які актывісты выклалі ў сацыяльныя сеткі

Сам Ківалаў назваў захоп будынку крымінальным злачынствам. У выніку абодва бакі канфлікту напісалі заявы ў праваахоўныя органы. Паводле актывістаў, нагодай для іх дзеяньняў стала тое, што агароджа будынку незаконна перашкаджае доступу на пляж.

Сяргей Ківалаў быў дэпутатам ад «Партыі рэгіёнаў» Віктара Януковіча. Менавіта ён ў 2004 годзе ўзначальваў ЦВК Украіны і абвясьціў пра перамогу Януковіча ў першым туры прэзыдэнцкіх выбараў. Тады гэта прывяло да масавых пратэстаў і «аранжавай рэвалюцыі», а Ківалаў атрымаў зьдзеклівую мянушку «підрахуй» (падлічы па-ўкраінску).

Пратэстоўцы ў Кіеве ў 2011 годзе патрабавалі судовай рэформы і адстаўкі Ківалава з пасады старшыні парлямэнцкай камісіі ў пытаньнях правасудзьдзя
Пратэстоўцы ў Кіеве ў 2011 годзе патрабавалі судовай рэформы і адстаўкі Ківалава з пасады старшыні парлямэнцкай камісіі ў пытаньнях правасудзьдзя

XS
SM
MD
LG