Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча: «Цягнік з золатам» і ўсё, што ў ім — уласнасьць дзяржавы


Пётар Жухоўскі
Пётар Жухоўскі

Бронецягнік часоў другой Сусьветнай вайны быў знойдзены ў раёне польскага гораду Валбжых.

Польскія ўлады заяўляюць, што ўсё, што будзе знаходзіцца ў выяўленым напярэдадні пад зямлёй у заходняй частцы краіны так званым «цягніку з золатам» стане ўласнасьцю дзяржавы.

Віцэ-міністар культуры Польшчы Пётар Жухоўскі заявіў у суботу ў эфіры польскага радыё, што ацэнкі экспэртаў адназначныя — цягнік і тое, што ў ім знаходзіцца, гэта ўласнасьць дзяржавы.

«Калі, вядома, ня зьявяцца асобы, якія будуць у стане даказаць сваё права ўласнасьці на гэтую знаходку», — сказаў Жухоўскі і дадаў, што раскопкі пачнуцца, хутчэй за ўсё, вясной наступнага году.

Бронецягнік часоў другой Сусьветнай вайны ў раёне польскага гораду Валбжых знайшлі паляк і немец, якія не паведамляюць сваіх імёнаў і маюць зносіны з уладамі праз адваката, патрабуючы гарантый выплаты належных па законе 10 працэнтаў ад кошту знойдзенага. Што менавіта знаходзіцца ў цягніку, невядома.

Між тым у польскай прэсе зьявілася інфармацыя аб тым, што на знаходку могуць прэтэндаваць спадчыньнікі габрэяў, якія жылі ў рэгіёне да вайны, і нават Расея, як афіцыйны правапераемнік СССР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG