Кангрэсмэн Пітэр Роскам паведаміў, што 218 з 434 дэпутатаў Кангрэсу абавязаліся галасаваць супраць дамовы з Іранам — усе яны рэспубліканцы.
Як раней заяўлялася, падгрупа па бясьпецы павінна была распрацаваць новы тэкст пагадненьня аб адводзе ўзбраеньня калібрам менш за 100 мм ад лініі судакрананьня.
Былы пасол ЗША ў Маскве Майкл Макфол разважае пра нядаўнюю мінуўшчыну расейска-амэрыканскіх адносінаў і дзеліцца прагнозамі палітычнай будучыні.
Аляксандар Лукашэнка адказаў на пытаньні Валера Каліноўскага на супольным інтэрвію журналістам Радыё Свабода, Эўрарадыё і Tut.by. Даем падрабязныя адказы.
Цяперашні мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус усьцешаны, што Алесь Бяляцкі прыняў ягоныя шкадаваньні.
Якія самыя прыкметныя прынцыповыя заявы можна вызначыць у сёньняшнім інтэрвію Аляксандра Лукашэнкі? Зь якім вобразам кіраўнік дзяржавы ідзе на прэзыдэнцкія выбары?
Асабістыя фінансавыя фонды адкрылі шэсьць з васьмі патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі.
Напрыканцы 4-гадзіннай гутаркі карэспандэнт Свабоды запытаў пра парушэньне правоў журналістаў у Беларусі, асабліва ў рэгіёнах:
Калі падчас гутаркі Аляксандра Лукашэнкі з журналістамі зайшла мова пра дзяцей, карэспандэнт Свабоды Валер Каліноўскі згадаў гісторыю Ялінкі Салаўёвай – вучаніца 5 клясы адной са школ Магілёва.
Жонка палітвязьня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч пракамэнтавала ў інтэрвію карэспандэнту Свабоды выказваньні кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі пра лёс палітвязьня.
Пытаньне пра Мікалая Статкевіча можа быць вырашанае ў хуткім часе, заявіў Аляксандар Лукашэнка 4 жніўня ў сумесным інтэрвію «Эўрарадыё», «Радыё Свабода» і парталу tut.by.
У Беларусі на працягу ліпеня пазытыўных зьменаў у галіне правоў чалавека не назіралася.
Польскія праваабаронцы зьвярнуліся з пэтыцыяй да кіраўніка Рады Эўропы Дональда Туска падтрымаць беларускіх палітвязьняў і выслаць ім паштоўкі ў месцы іхнага зьняволеньня.
Прынцып, паводле якога Рада Эўразьвязу зьняла санкцыі з 26 беларускіх чыноўнікаў і 4 кампаніяў, застаецца незразумелым. Але экспэрты бачаць у гэтым рашэньні саступкі Брусэля афіцыйнаму Менску.
Да акцыі далучыўся паэт і палітык Уладзімер Някляеў. Удзел бралі праваабаронцы і грамадзкія актывісты: Тацяна Равяка, Аляксандар Таўстыка, Віктар Карняенка, Мікалай Казлоў.
У цэнтры літоўскай сталіцы можна было бачыць людзей зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і фотаздымкамі палітычных зьняволеных, якія да гэтага часу застаюцца ў беларускіх турмах.
З нагоды Міжнароднага дня салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю і праваабарончым рухам Беларусі ў Кіеве зладзілі акцыю «Ня дай расстраляць правы і свабоды!».
У Цэнтральную выбарчую камісію ад пачатку збору подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта пакуль паступілі толькі тры афіцыйныя скаргі.
З палітвязьнем Юрыем Рубцовым, якога трымаюць у баранавіцкім сьледчым ізалятары, днямі сустрэлася ягоная жонка Ядвіга. Яна распавяла, у якіх умовах трымаюць мужа.
Пытаньне пра былога кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча можа быць вырашана ў бліжэйшы час, заявіў Аляксандар Лукашэнка.
Аляксандар Лукашэнка зьбіраецца наведаць Нью-Ёрк для ўдзелу ў верасьнёўскім саміце ААН па глябальным разьвіцьці пасьля 2015 году.
Аляксандар Лукашэнка адказаў на пытаньне журналіста „Свабоды“ Валера Каліноўскага наконт расейска-украінскага канфлікту і пагрозаў для Беларусі.
Падгрупа ў пытаньнях бясьпекі Кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне аднавіла перамовы ў Менску, паведамляе Міністэрства замежных спраў Беларусі ў Twitter.
Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка ўручыў сёньня ўкраінскі пашпарт расейскаму палітыку Марыі Гайдар, прызначанай на пасаду намесьніка губэрнатара Адэскай вобласьці.
Лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч адказвае на заклік журналісткі Ірыны Халіп да дэмакратычных кандыдатаў здымацца з выбараў.
Амаль мільён расейцаў паведамілі ўладам пра наяўнасьць у iх другога грамадзянства з моманту ўступленьня ў сілу паправак, якія прадугледжваюць штрафы за яго ўтойваньне.
Разам з карэспандэнтам Свабоды ў калектыўным інтэрвію з Аляксандрам Лукашэнкам возьмуць удзел журналісты «Эўрарадыё» і Tut.by.
Калі ўявіць сабе сёньняшні сьвет школьнай клясай, то якое месца займаюць у ім ЗША, Кітай і Расея? Піша Віталь Цыганкоў
Бізнэсовец Сяргей Пугачоў распавёў пра сваё шматгадовае сяброўства з Уладзімірам Пуціным, пачатак ягонай «крамлёўскай» кар’еры, падтрымку Пуціна некаторымі брытанскімі палітыкамі і пра многае іншае з найноўшай палітычнай гісторыі Расеі.
Былы кіраўнік украінскага ўраду Мікалай Азараў абвясьціў у Маскве аб стварэньні Камітэту выратаваньня Ўкраіны. На пасаду прэзыдэнта «Камітэт» вылучыць былога дэпутата Вярхоўнай Рады Ўладзімера Алейніка.
4 жніўня ў Менску на праспэкце Незалежнасьці, насупраць будынку КДБ, Аб’яднаная грамадзянская партыя плянуе правесьці пікет салідарнасьці з палітвязьнямі.
Зьняцьце санкцый з некаторых беларускіх чыноўнікаў не азначае зьмяненьня палітыкі Эўразьвяза адносна Беларусі.
Украінскі прэзыдэнт Пятро Парашэнка лічыць, што кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін выношвае агрэсіўныя пляны ня толькі супраць Украіны, але і ў адносінах да іншых дзяржаваў.
У Горадні подпісы за сваё вылучэньне сёньня зьбірала Тацяна Караткевіч, а на пікет Анатоля Лябедзькі напаў невядомы.
«Ён прынёс прыніжэньне сваёй нацыі», -- кажа былы прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка пра Жэрара Дэпардзьё, які быў сябрам сям'і Юшчанкаў.
Паводле ўдакладненай інфармацыі, яшчэ два беларускія чыноўнікі і чатыры кампаніі былі выключаныя з чорнага сьпісу ЭЗ у ліпені.
Чаму ў кіраўніка дзяржавы адбыўся такі паварот да беларускай мовы і якую мову на пікетах па зборы подпісаў выкарыстоўваюць іншыя прэтэндэнты, якія заявілі пра свае прэзыдэнцкія амбіцыі,
Траціна з 30 каляндарных дзён, якія адводзяцца для збору подпісаў у падтрымку патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта, скончылася. З чым прэтэндэнты прыйшлі на першы прамежкавы фініш.
Бінарны набор «перамога-параза» не вычэрпвае вынікі палітычнага працэсу. Піша Юры Дракахруст
Аляксандар Лукашэнка лічыць, што праблемных пытаньняў у адносінах Беларусі і ЗША менш, чым фактараў, якія збліжаюць.
Грамадзкі актывіст і прадпрымальнік Ігар Леднік заклікае апазыцыю замест удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах правесьці кампанію па адхіленьні Аляксандра Лукашэнкі ад улады.
Са сьпісу выключаныя Натальля Пяткевіч, Леанід Мальцаў, Генадзь Нявыглас, Анатоль Рубінаў, Яўген Полудзень ды іншыя.
На пікетах апазыцыйных кандыдатаў лунаюць бел-чырвона-белыя сьцягі. Чаму Тацяна Караткевіч і Анатоль Лябедзька, не падкрэсьліваючы ў сваіх праграмах нацыянальныя моманты і маючы адмысловыя штандары сваіх арганізацыяў, узброілі сваіх пікетчыкаў нацыянальнай сымболікай?
Альянс НАТО на сваім саміце ў Варшаве ў 2016 ня прыме рашэньня аб разьмяшчэньні вайсковых базаў у Польшчы.
Працэсы над хлопцамі, якіх АМАП затрымаў 1 жніўня пад Менскам падчас рок-канцэрту, цягнуліся ня больш за хвіліну кожны. Судзьдзя Ткачук, які вёў справы, адклала працэсы да выпраўленьня пратаколаў.
Нападнік пачаў абражаць зборшчыка подпісаў, хацеў паламаць столік і падстаўку, на якой вісеў партрэт Лябедзькі. Зборшчыку подпісаў давялося адбівацца ад нападніка, дапамаглі людзі.
Каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Тацяна Севярынец падала ў Віцебскую абласную пракуратуру калектыўную заяву супраць дзейнасьці ў рэгіёне прарасейскіх арганізацыяў.
Актывісты Беларускага Хэльсінскага камітэту і праваабарончага цэнтру «Вясна» выдалі справаздачу па выніках назіраньня за хадой выбарчай кампаніі за пэрыяд 23 ліпеня — 2 жніўня.
Сярод камэнтатараў Свабоды ёсьць такі Бенедзікт – дзядзя абстаяцельны і рассудзіцельны. У кожным разе, ягоныя допісы іншы раз змушаюць мяне засяродзіцца – што ня так думаю я сам.
Загрузіць яшчэ