Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паабяцаў узяць на ўзбраеньне парады ЗША па прасоўваньні Беларусі да «большай незалежнасьці»


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка лічыць, што праблемных пытаньняў у адносінах Беларусі і ЗША менш, чым фактараў, якія збліжаюць.

Пра гэта ён заявіў на сустрэчы ў Менску з дэлегацыяй кангрэсмэнаў ЗША, перадае БелТА.

«Нягледзячы на наяўнасьць некаторых рознагалосьсяў у палітычнай сфэры, я ўпэўнены, што праблемных пытаньняў, якія нас падзяляюць, менш, чым станоўчых фактараў, якія збліжаюць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка падкрэсьліў, што Беларусь была і будзе зацікаўленая ў падтрыманьні з ЗША паўнавартаснага супрацоўніцтва.

«Мы ў агульным жа ад гэтай пазыцыі ніколі не адыходзілі, нават у самыя горшыя часы нашых адносін, — падкрэсьліў Аляксандар Лукашэнка. — І ў гэтыя ж складаныя часы, нават у іх, беларуска-амэрыканскія адносіны не спыняліся. Узаемадзейнічалі мы заўсёды па пытаньнях забесьпячэньня глябальнай і рэгіянальнай бясьпекі, што вельмі актуальна сёньня, прадухіленьня незаконнага транзыту ядзерных матэрыялаў», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Мы ня любім, калі нас штурхаюць у сьпіну, мы ніколі не пагодзімся з тым, калі нам навязваюць сілай нейкую волю. Але мы добрыя вучні. Калі вы нам прапануеце варыянты, якія будуць прасоўваць нашу краіну да сувэрэнітэту, большай незалежнасьці, калі вы нам прапануеце варыянты, якія будуць паляпшаць жыцьцё беларускага народа, мы будзем вам вельмі ўдзячныя і неадкладна возьмем іх на ўзбраеньне», — сказаў прэзыдэнт.

Лукашэнка адзначыў, што апошнім часам кантакты паміж Беларусьсю і ЗША, уключаючы абмен візытамі афіцыйных і дзелавых дэлегацыяў, значна актывізаваліся. Паступова расьце двухбаковы таваразварот.

«Натуральна, мы разумеем, што безь яго ніякіх адносін паміж дзяржавамі быць ня можа, таму што эканоміка — гэта падмурак любых адносін», — упэўнены ён.

Лукашэнка заявіў пра зацікаўленасьць Беларусі ў атрыманьні доступу беларускіх вытворцаў да амэрыканскага рынку, а таксама ў прыцягненьні інвэстыцыяў, разьвіцьці вытворчай каапэрацыі, атрыманьні крэдытных рэсурсаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG