Аб’ём зьнішчаных «санкцыйных» прадуктаў у РФ дасягнуў 500 тонаў.
Каця Гарчынская, галоўны рэдактар «Схемаў», сумеснай праграмы ўкраінскай службы Радыё Свабода і Першага каналу ўкраінскага тэлебачаньня, якая займаецца дасьледаваньнем карупцыі.
Нідэрляндзкія сьледчыя заявілі, што сярод парэшткаў, дастаўленых з месца падзеньня «Боінга» на ўсходзе Ўкраіны ў ліпені летась, выяўленыя верагодныя фрагмэнты зэнітнай ракеты, пушчанай з расейскага комплексу «Бук».
Нямецкі часопіс Bild паведамляе, што менавіта такія надпісы былі на бомбах расейскіх ваенных самалётаў падчас нядаўніх вучэньняў у Калінінградзкай вобласьці.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 11 жніўня выступіў на беларуска-пакістанскім бізнэс-форуме ў Менску, у якім браў удзел і прэм’ер-міністар Пакістану Наваз Шарыф.
Гэты таракан зьявіўся яшчэ ў перабудову і дагэтуль вылазіць на сьвятло час ад часу: калі актуалізуюцца дыскусіі па камуністычнай спадчыне.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей наведае Ўкраіну з працоўным візытам з 12 па 16 жніўня.
Журналістка Радыё Свабода Хадзіджа Ісмаілава з Азэрбайджану стала адным з чатырох ляўрэатаў прэстыжнай праваабарончай прэміі імя Элісан Дэ Форж.
У «Фэдэральным весьніку» ўраду ЗША апублікаваны поўны сьпіс фізычных і юрыдычных асобаў, на якіх былі распаўсюджаныя пашыраныя сэктаральныя санкцыі адносна Расеі. Пра гэта паведамляе агенцтва УНІАН.
У ноч на аўторак у Карэльскім раёне Грузіі лінія разьмежаваньня паміж Грузіяй і непрызнанай рэспублікай Паўднёвая Асэтыя была перасунутая асэтынскім бокам на 800 м у бок Грузіі.
На прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году будуць адкрытыя 49 выбарчых участкаў па-за межамі Беларусі — ад Аўстрыі да Японіі.
Палітвязьня Юрыя Рубцова перавялі ў папраўчую калёнію № 2 г. Бабруйску. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Дзесяць палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў ужо накіравалі сваіх назіральнікаў у Цэнтральную выбарчую камісію.
Абарона Януковіча даказвае, што экс-прэзыдэнт не падпадае пад працэдуру завочнага асуджэньня.
«Адказнасьць Эрнста, Дабрадзеева, Кулісьцікава, Мамантава, Салаўёва, Кісялёва і гэтак далей, безумоўна, носіць крымінальны характар», — заявіў расейскі журналіст Ігар Якавенка.
Рэпартаж Свабоды з Гомеля, дзе каля гандлёвых цэнтраў працягваюць зьбіраць подпісы за патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнцтва.
Эўрапейскі Зьвяз выдаткаваў 2 мільярды 400 мільёнаў эўра на дапамогу дзяржавам, якія вымушаныя вырашаць праблему мігрантаў.
Выбараў у Беларусі няма. Пра тое пішуць у сацыяльных сетках і ў друку, пра тое гавораць апазыцыйныя прэтэндэнты. Але ўсе ўдзельнікі працэсу паводзяць сябе так, нібыта выбары ёсьць.
Палітычныя спрэчкі ў сучаснай Беларусі вельмі часта грунтуюцца на тэзе, якая прымаецца паводле змоўчаньня — такога, як у нас, нідзе і ніколі не было і няма.
Аляксандар Лукашэнка сустракаў адзін прэм’ер-міністра Пакістану Наваза Шарыфа, які прыбыў з афіцыйным візытам у Беларусь разам з жонкай.
Дыпляматычнай навіной дня стала прызначэньне кіраўніком дэпартамэнту інфармацыі і друку МЗС Расеі Марыі Захаравай.
У баі на Данбасе загінуў баец «Правага сэктару», які каардынаваў працу з добраахвотнікамі зь Беларусі. Таксама цяжка паранены адзін беларускі баец «Правага сэктару».
Як рэагуюць магілёўцы на зьяўленьне на выбарчых пікетах забароненага ў міжвыбарчы час сымбалю? Што ведаюць пра яго?
Сёньня пачынаецца афіцыйны візыт прэм’ер-міністра Пакістану Наваза Шарыфа ў Беларусь.
У працэсе над журналісткай Радыё Свабода Хадзіджай Ісмаілавай галоўны пазоўнік адклікаў свае абвінавачаньні.
Свабода паспрабавала даведацца ў культурных дзеячоў, каму тыя сымпатызуюць у прэзыдэнцкай кампаніі-2015.
Назіральнікі і грамадзяне адзначаюць вялікую колькасьць выпадкаў прымусу работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў да подпісу за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі.
Журналіст газэты Guardian заявіў, што не пісаў кнігу, выдадзеную пад яго імем выдавецтвам «Алгоритм» у сэрыі «Праект Пуцін».
Недзяржаўныя арганізацыі разам з роднымі палітвязьняў вырашылі арганізаваць акцыю салідарнасьці для Мікалая Статкевіча, якому 12 жніўня спаўняецца 59 гадоў.
У амэрыканскім горадзе Фэргюсан на акцыі ў памяць аб бяззбройным чарнаскурым юнаку, застрэленым год таму паліцыянтам, прагучалі стрэлы.
Кіраўнік Адэсы Міхаіл Саакашвілі намераны перахапіць у Расеі грузы, якія ідуць у Эўропу з Кітаю: для гэтага патрэбныя гарады і дарогі. Пра гэта ён распавёў у інтэрвію «5 каналу».
Анамальная сьпёка не спыняе ініцыятыўныя групы: збор подпісаў за прэтэндэнтаў у прэзыдэнты працягваецца, хаця самі зборшчыкі відавочна пакутуюць ад надвор'я.
Пікет супраць зьнішчэньня «санкцыйных прадуктаў» прайшоў у Санкт-Пецярбургу, які перажыў блякаду.
У Вашынгтоне ўсталявалі помнік мільёнам ахвяраў масавага голаду ва Ўкраіне ў 1932-33 гадах 20-га стагодзьдзя, які быў вынікам мэтанакіраванай палітыкі бальшавіцкай улады. У сталіцы ЗША помнік зьявіўся пасьля многіх гадоў падрыхтоўкі.
У Спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ паведамляюць аб падпале чатырох аўтамабіляў назіральнікаў гэтай ноччу ў Данецку.
Год таму, паводле распараджэньня Барака Абамы, амэрыканскія самалёты зрабілі першыя авіярэйды над пазыцыямі арганізацыі, якая называе сябе Ісламскай дзяржавай. Цягам году кааліцыя зьдзейсьніла амаль 6000 падобных авіярэйдаў.
Беларуская зямля ўвесь час свайго існаваньня жыла то ня мяжы, то ўнутры на ўскрайку велічэзнай варонкі, віру, які закручвае ўсярэдзіну здаровыя сэнсы і сілы.
Калі цытаваць афарызм, дык якіх заўгодна геніяў, толькі не беларусаў, бо ці ж могуць быць беларускія геніі? Перастаньце. Мы тут кожны сам сабе геній.
У суботу ў Грузіі праходзяць жалобныя мерапрыемствы ў сёмую гадавіну расейска-грузінскай вайны 2008 года.
Патэнцыйная кандыдатка на прэзыдэнта Тацяна Караткевіч наведала Баранавічы, дзе сустрэлася з выбарцамі на рынку.
Які свой вобраз прапануе грамадзтву дзейны кіраўнік дзяржавы на сёлетніх выбарах? Як прэзэнтуюць сябе апазыцыйныя прэтэндэнты? Чым іміджы сёлетняй кампаніі адрозьніваюцца ад іміджаў папярэдніх?
А на разьвітаньне перакладзіце вось гэта: «Мы ўсе сканаем, але памрэм ня ўсе».
Дональд Трамп працягвае трымаць лідэрства ў рэспубліканскай гонцы за намінацыю на прэзыдэнцкую пасаду па выніках першых дэбатаў, нягледзячы на пасрэдны, на думку шэрагу назіральнікаў, выступ.
Намесьнік губэрнатара Адэскай вобласьці Ўкраіны Марыя Гайдар напісала заяву аб адмове ад расейскага грамадзянства.
Кіраўнік Беларусі ўдакладняе свой вобраз, зь якім ён ідзе на чарговыя выбары. Абмяркоўваюць Віталь Цыганкоў, Валер Каліноўскі, Валер Карбалевіч і Юры Дракахруст.
Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію тром журналістам беларускіх незалежных мэдыяў. Якое пасланьне даслаў беларускі кіраўнік выбаршчыкам падчас гэтага інтэрвію? Ці мяняецца палітычны вобраз Лукашэнкі, чым ён адрозьніваецца ён папярэдніх выбарчых кампаній?
КНДР прыкладна праз тыдзень, 15 жніўня, пяройдзе на новы стандарт часу.
Былы прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч адмовіўся прыехаць у Кіеў на допыт, прызначаны на 11 жніўня.
Парафіяльная Рада Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы (БАПЦ) у Нью Ёрку прыняла пратэст у сувязі з забаронай уезду ў Беларусь кіраўніка БАПЦ Архіяпіскапа Сьвятаслава.
Дзясяткі тон садавіны, гародніны, сыру былі ліквідаваныя ў адпаведнасьці з указам Пуціна аб таварах, на якія распаўсюджваецца прадуктовае эмбарга Расеі.
Загрузіць яшчэ