Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчынам тут ня месца: Як Лукашэнка сустракаў пакістанскага прэм’ера


Аляксандар Лукашэнка сустракаў адзін прэм’ер-міністра Пакістану Наваза Шарыфа, які прыбыў з афіцыйным візытам у Беларусь разам з жонкай.

Пасьля прывітаньня, жонка пакістанскага прэм’ера ішла побач з Лукашэнкам. На відэа відаць як яе практычна выціснулі за край дывановай дарожкі, якую разаслалі адмыслова для сустрэчы гасьцей.

Улічваючы, што візыт пакістанскага прэм’ера афіцыйны, узьнікае пытаньне ці павінны быў Лукашэнка, згодна з пратаколам, прыйсьці на гэтую сустрэчу разам з жанчынай?

Былы прэм’ер-мінстра Беларусі Міхаіл Чыгір мяркуе, што тут няма ніякага парушэньня пратаколу: «Ну адзін ён і што з гэтага? Нічога тут надзвычайнага я не бачу».

Аднак, паводле Чыгіра, для суправаджэньні жонкі пакістанскага прэм’ера падчас яе праграмы знаходжаньня ў Беларусі, будзе прызначаная нейкая жанчына.

«Мабыць, потым нейкая жанчына будзе суправаджаць жонку прэм’ера-міністра. Калісьці езьдзіла мая жонка з жонкай прэм’ер-міністра Кітая, калісьці жонак высокапастаўленых асобаў суправаджала ў азнаямленчых паездках міністар сацыяльнага забесьпячэньня Вольга Даргель. Таму нехта з жанчын, якой даручаць, будзе суправаджаць і жонку прэм’ер-міністра Пакістана. Нехта будзе прызначаны па рашэньні прэзыдэнта. Можа гэта будзе жонка прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова. Думаю, што мы ўбачым», — сказаў Міхаіл Чыгір карэспандэнту Свабоды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG