Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецку спалілі 4 аўтамабіля назіральнікаў АБСЭ


У ліпені ў Данецку фарбай з балёнчыкаў былі размаляваныя 30 аўтамабіляў супрацоўнікаў місіі.
У ліпені ў Данецку фарбай з балёнчыкаў былі размаляваныя 30 аўтамабіляў супрацоўнікаў місіі.

У Спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ паведамляюць аб падпале чатырох аўтамабіляў назіральнікаў гэтай ноччу ў Данецку.

«Гэтае начы ля офісу СММ ў Данецку 4 аўтамабілі АБСЭ былі зьнішчаныя, верагодна, у выніку падпалу. Місія асуджае такія дзеяньні», — гаворыцца ў паведамленьні СММ АБСЭ, апублікаваным у нядзелю, 9 жніўня, у Facebook.

Дэталі назіральнікі АБСЭ паабяцалі паведаміць пазьней.

У ліпені ў Данецку фарбай з балёнчыкаў былі размаляваныя 30 аўтамабіляў супрацоўнікаў місіі.

7 жніўня ў СММ АБСЭ паведамілі аб сур’ёзным росьце выпадкаў парушэньня рэжыму спыненьня агню ў раёне Данецкага аэрапорта.

Назіральнікі АБСЭ пакуль манітораць выкананьне менскіх дамоўленасьцяў, дасягнутых у лютым сёлета аб спыненьні агню на Данбасе.

Пагадненьні, дасягнутыя ў Менску ў лютым, прадугледжваюць спыненьне агню на ўсходзе Украіны, аднаўленьне кантролю за мяжой і адвод цяжкага ўзбраеньня. У той жа час баі ў Данбасе працягваюцца, бакі абвінавачваюць у парушэньні перамір’я адзін аднаго.

Баявыя дзеяньні на Данбасе працягваюцца з красавіка 2014 году. За гэты час, паводле ААН, там загінулі больш 6800 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG