Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніка Рады Эўропы просяць падтрымаць беларускіх палітвязьняў


Польскія праваабаронцы зьвярнуліся з пэтыцыяй да кіраўніка Рады Эўропы Дональда Туска падтрымаць беларускіх палітвязьняў і выслаць ім паштоўкі ў месцы іхнага зьняволеньня.

«4 жніўня чарговы раз адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю і рухам барацьбы за правы чалавека ў Беларусі. Ва ўсім сьвеце праводзяцца сустрэчы, дыскусіі, сэмінары, пікеты і канцэрты для таго, каб выказаць салідарнасьць з тымі, каго перасьледуе і рэпрэсуе рэжым Аляксандра Лукашэнкі. У Беларусі ў зьняволеньні знаходзяцца яшчэ 6 палітычных вязьняў: Мікалай Статкевіч, Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка і Юры Рубцоў.

Надзвычай важна, каб яны і іх блізкія адчувалі, што эўрапейскія палітыкі стаяць на іх баку; ім вельмі важна ведаць, што Захад памятае пра іх і патрабуе іх вызваленьня» — гаворыцца ў адкрытай пэтыцыі, апублікаванай на сайце change.org.

Паводле аўтаркі пэтыцыі, прадстаўніцы Інстытуту Свабоды Катажыны Пэшыньскай-Дрэўс, Міжнародны дзень салідарнасьці — гэта магчымасьць нагадаць эўрапейцам пра сытуацыю ў Беларусі, якая, на жаль, не зьмяняецца да лепшага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG