Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка лічыць, што Пуцін можа напасьці на Фінляндыю, Прыбалтыку і іншыя дзяржавы


Украінскі прэзыдэнт Пятро Парашэнка лічыць, што кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін выношвае агрэсіўныя пляны ня толькі супраць Украіны, але і ў адносінах да іншых дзяржаваў.

У інтэрвію журналістам аўстрыйскага выданьня Kurier, адказваючы на пытаньне, наколькі далёка можа пайсьці Пуцін, Парашэнка сказаў:

«Настолькі далёка, наколькі мы яму дазволім — гэта адносіцца ня толькі да Ўкраіны, але і да ўсяго сьвету. Ці магчыма, што ён нападзе на Фінляндыю? Так. Што ён нападзе на балтыйскія краіны? Так. Дзяржавы Чорнага мора? Так. Мы на ўсходзе ваюем ня толькі за незалежнасьць нашай краіны, але і за дэмакратыю, свабоду і бясьпеку Эўропы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG