Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанская дзяўчына выклала ў інтэрнэт відэа і сэлфі з прэм’ер-міністрам, які ляцеў «лоўкостам»


Прэм-ер-міністар Брытаніі Дэйвід Кэмэран ляцеў ў адпачынак у Партугалію, каб далучыцца да жонкі і дзяцей, звычайным самалётам у эканом-клясе разам са сваім целаахоўнікам.

Дзяўчына-падлетак, якая ляцела «лоўкостэрам» Easyjet, зрабіла «сэлфі» з прэм’ерам і зьняла кароткае відэа, на якім той есьць чыпсы Pringles і глядзіць у свой iPad. Яна выклала здымкі ў твітэр. Некаторыя наведнікі напісалі, што Кэмэран, відаць, паляцеў звычайным самалётам, каб падтрымаць свой імідж чалавека, блізкага да народу. Іншыя крытыкі зьвярнулі ўвагу на тое, што памі Кэмэранам і целаахоўнікам вольнае крэсла, і яны ўдваіх займаюць тры месца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG