Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі могуць пачаць зьнішчаць замежнае адзеньне


Расейскія тэкстыльшчыкі прапанавалі Ўладзімеру Пуціну спальваць вопратку з Эўропы, завезеную кантрабандай.

З падобнай ініцыятывай да расейскага прэзыдэнта зьвярнуўся ў лісьце старшыня Асацыяцыі тэкстыльшчыкаў Расеі Шамхал Ільдар, піша «Маскоўскі камсамолец».

На думку Ільдара, зьнішчэньне незаконна ўвезеных у Расею «шмотак» можа матываваць да працы расейскую швейную вытворчасьць.

Ільдар адзначыў, што асноўным відам кантрабанды сёньня зьяўляюцца імпартныя курткі, пухавікі і джынсы. Іх часьцей за ўсё ўвозяць у Расею незаконна і прадаюць значна даражэй, чым яны каштуюць на самай справе.

Ільдар таксама прапанаваў забараніць закупкі вырабаў тэкстыльнай лёгкай прамысловасьці імпартнай вытворчасьці і для дзяржаўных кампаній. Такія закупкі, паводле яго слоў, на сёньняшні дзень складаюць больш за 400 мільёнаў даляраў, уключаючы закупкі тэхнічнага тэкстылю.

У Расеі пачалі зьнішчаць замежныя прадукты харчаваньня, увезеныя ў абыход санкцыяў, накладзеных Масквой узамен на санкцыі Захаду ў дачыненьне да Расеі за анэксію Крыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG