Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 жніўня. Апошні дзень збору подпісаў за кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі


Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Апошні дзень збору подпісаў за кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі

У гатэлі «Мінск» (заля № 214) адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя з удзелам старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргея Калякіна аб выніках кампаніі збору подпісаў за яго кандыдатуру. Пачатак ў 11 гадзінаў.

Таксама ў Менску партыя БНФ плянуе правесьці масавы пікет па зборы подпісаў за Тацьцяну Караткевіч, ўсталяваўшы стэнды з бела-чырвона-белымі сьцягамі уздоўж праспэкту Пераможцаў ад гарадзкой ратушы да Палаца спорту.

Берасьце, консульства Ўкраіны (вул. Вароўскага, 19) праводзіць брыфінг, прымеркаваны да Дня Незалежнасьці Ўкраіны. Пачатак у 11 гадзінаў.

У гісторыі:

1928 — у Менску адкрыўся Беларускі навукова-дасьледчы інстытут сухотаў.

1932 — у Вэнэцыі адбыўся першы міжнародны кінафэстываль.

1937 — у СССР расстраляныя лідэры кампартыі Польшчы.

1941 — у Менску створаная Беларуская Незалежніцкая Партыя.

1959 — Гаваі атрымалі статус 50-га штату ЗША. Менш чым праз два гады тут народзіцца будучы прэзыдэнт Барак Абама.

1968 — войскі краінаў Арганізацыі Варшаўскага дагавора ўварваліся ў Чэхаславаччыну, каб здушыць «Праскую вясну».

1991 — у СССР пацярпеў паразу жнівеньскі путч: дэлегацыя ГКЧП прыляцела на дачу Міхаіла Гарбачова ў Фарос, Гарбачоў аднавіў сувязь са зьнешнім сьветам, адмяніў усе пастановы ГКЧП і прызначыў новых кіраўнікоў сілавых ведамстваў.

У гэты самы дзень Латвія дэкляравала аднаўленьне сваёй незалежнасьці ад СССР.

1999 — у Сафіі зь пятай спробы падарваны маўзалей, дзе да 1990 году ляжала цела камуністычнага лідэра Баўгарыі Георгія Дзімітрава.

У гэты дзень нарадзіліся:

1874 — Уладзімер Беняшэвіч, беларускі гісторык, публіцыст.

1906 — Макар Пасьлядовіч, беларускі пісьменьнік.

1908 — Міхаіл Ельяшэвіч, фізык, беларускі акадэмік.

1973 — Сяргей Брын, амэрыканскі бізнэсовец, распрацоўшчык і сузаснавальнік пошукавай сыстэмы Google.


Цытата:

«Ня важна, багаты ці не, я — шчасьлівы, таму што я атрымліваю асалоду ад таго, што я раблю. І гэта насамрэч галоўнае багацьце».

Сяргей Брын, сузаснавальнік пошукавай сыстэмы Google.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG