Любое выкарыстаньне хімічнай зброі стане «законнай падставай для наўпроставай інтэрвенцыі» міжнароднай супольнасьці. Пра гэта прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд папярэдзіў прэзыдэнта Сырыі Башара Асада.
Перадвыбарчы выступ кандыдата ў дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Бабруйску Мацьвея Хатары не паказалі ў эфіры тэлеканалу «Беларусь-2».
Старшыня Гомельскага аблвыканкаму Уладзімер Дворнік падпісаў распараджэньне аб вызваленьні з займанай пасады старшыні Гомельскага гарвыканкаму Віктара Піліпца. Афіцыйная фармулёўка адстаўкі — пераход на іншую працу.
Ірына Давідовіч, якая вылучаная кандыдатам па Івейскай акрузе ад партыі АГП, падчас запісу свайго выступу на тэлебачаньні ў Горадні ўжыла фразу: «За чэсныя выбары без Лукашэнкі». Яе прымусілі зрабіць перазапіс.
Прадстаўнік міністэрства ўнутраных спраў Нямеччыны Філіп Шпаўшус пракамэнтаваў Радыё Свабода інфармацыю пра дапамогу нямецкага МУС беларускім міліцыянтам.
Генэральная пракуратура Беларусі атрымала запыт беларускага МЗС з нагоды Джаныбека Бакіева.
Пракуроры яшчэ ня вырашылі, ці задаволяць просьбу Беларусі аб прававой дапамозе ў расьсьледаваньні інцыдэнту з парушэньнем паветранай мяжы, паведамляе літоўскі інтэрнэт-рэсурс delfi са спасылкай на агенцтва BNS.
«Нягледзячы на тое, што парлямэнт неаднойчы выказваў сваю гатоўнасьць падтрымаць усе мажлівыя спрашчэньні для паездак беларусаў у Нямеччыну, абмежаваньні ўсё яшчэ дзейнічаюць».
Літва пасьмяротна узнагародзіла першага расейскага прэзыдэнта Барыса Ельцына адной з найвышэйшых узнагарод краіны, Вялікім Крыжам Пагоні за яго падтрымку незалежнасьці Літвы і ўклад у развіцьцё двухбаковых адносін.
Прызначэньне кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі мы папрасілі пракамэнтаваць намесьніка дэкана факультэту сусьветнай эканомікі і сусьветнай палітыкі Вышэйшай школы эканомікі ў Маскве Андрэя Суздальцава.
Падчас запісу выступу кандыдаткі ад АГП па Берасьцейскай-Усходняй акрузе № 3 Дыяны Касьцюковіч на мясцовым тэлебачаньні ёй забаранілі выкарыстоўваць словы «Лукашэнка», «байкот» і «пікет».
Прадстаўнікі структураў Эўразьвязу камэнтуюць паведамленьні аб дапамозе МУС Нямеччыны супрацоўнікам МУС Беларусі.
У горадзе Тампа пачынаецца перадвыбарчы зьезд Рэспубліканскай партыі ЗША, на якім маюць вылучыць кандыдатам у прэзыдэнты былога губэрнатара штату Масачусэтс, бізнэсоўца Міта Ромні.
Ад сёньня кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пачынаюць свае перадвыбарчыя выступы на дзяржаўным тэлебачаньні й радыё.
Новапрызначаны кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Андрэй Кабякоў нарадзіўся ў 1960 годзе ў Маскве (кім былі ягоныя бацькі і што яны рабілі ў сталіцы СССР — невядома).
Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазівік. Паводле БЕЛТА ён сказаў: «Калі дзесьці хтосьці агітуе за байкот, то гэта, можа быць, не зьяўляецца парушэньнем грамадзянскага, адміністрацыйнага, крымінальнага заканадаўства. Да самога кандыдата ў дэпутаты ніякіх санкцый ужывацца ня будзе, але яго выступ у эфір ня пойдзе».
Некаторыя беларускія праваабаронцы падзяляюць крытыку на адрас Інтэрполу, зь якой выступіла дэпутат Бундэстагу Марылюіза Бэк.
Расейскі экспэрт у пытаньнях Цэнтральнай Азіі, аглядальнік газэты «Московские новости» Аркадзь Дубноў камэнтуе беларуска-кіргіскі дыпляматычны канфлікт.
Кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў падчас цяперашняй кампаніі могуць выкарыстаць зь бюджэту на выраб агітацыйнай друкаванай прадукцыі па 50 базавых велічыняў — 5 000 000 рублёў.
Грамадзянская кампанія «За справядлівыя выбары» працягвае маніторынг выбарчай кампаніі. Як назіральнікі ацэньваюць чарговы яе этап — рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты?
Былы польскі дыплямат, які працаваў у пасольстве Польшчы ў Менску, і пагадзіўся пракамэнтаваць прызначэньне Кабякова на ўмовах ананімнасьці.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў кіраўніком сваёй адміністрацыі былога амбасадара Беларусі ў Маскве, ураджэнца Масквы Андрэя Кабякова. Ці варта чакаць ад яго пераменаў у дзейнасьці структуры, якая вызначае палітыку і кантралюе ўсе дзяржаўныя органы?
27 жніўня пазбавілі рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў галоўнага рэдактара недзяржаўнай газэты «Барысаўскія навіны» Анатоля Букаса.
Алег Трусаў, дэпутат ВС 12 скліканьня, старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны камэнтуе прызначэньне Андрэя Кабякова старшынём Адміністрацыі прэзыдэнта.
Прызначэньне новага кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі мы папрасілі пракамэнтаваць намесьніка дырэктара расейскага Інстытуту краін СНД Уладзімера Жарыхіна.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка разглядае кандыдатуру першага намесьніка міністра замежных спраў Ігара Петрышэнкі на пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага амбасадара Беларусі ў Расеі.
27 жніўня Дзень незалежнасьці адзначае Рэспубліка Малдова. Новыя ўлады Малдовы праводзяць актыўную палітыку інтэграцыі з Эўрапейскім Зьвязам, пры гэтым не пагаршаючы адносіны з краінамі СНД.
27 жніўня ў Таліне пачаўся міжнародны сэмінар, які праводзіць Эстонскі цэнтар «Усходняга партнэрства».
Аляксандр Лукашэнка прызначыў Андрэя Кабякова кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі.
Прэзыдэнт Кіргізстану Алмазбек Атамбаеў сёньня даручыў сацыял-дэмакратычнай партыі краіны сфармаваць новую кааліцыю большасьці ў парлямэнце.
На ўсходзе Аўганістану, ў правінцы Лагман сёньня былі забітыя двое вайскоўцаў НАТО. Аўганскі салдат адкрыў агонь па замежных вайскоўцах, агнём у адказ ён быў забіты.
Кіргізстан разьлічвае, што Беларусь прыме меры па затрыманьні і экстрадыцыі Джаныбека Бакіева ў Бішкек, заявіў Часовы Павераны ў Справах Кіргізстану ў Беларусі Дзьмітрый Лі.
26 жніўня каля Дамаску былі знойдзеныя прынамсі 300 трупаў. Паўстанцы сьцьвярджаюць, што гэта - ахвяры апэрацыі урадавых сілаў супраць апазыцыі ў горадзе Дарайя, дзе за тыдзень загінулі, паводле дадзеных актывістаў, больш за 600 чалавек.
Актывісты кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» сабралі журналістаў, каб распавесьці пра вынікі назіраньня за рэгістрацыяй кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
У Глыбоцкай пракуратуры памочнік пракурора Валеры Дайлідзёнак узяў у актывіста пісьмовыя тлумачэньні наконт запісу ў фэйсбуку.
З 27 жніўня кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пачнуць свае перадвыбарныя выступленьні па тэлебачаньні і радыё. Кандыдаты маюць права на адзін бясплатны выступ са сваёй перадвыбарчай праграмай па дзяржаўным тэлебачаньні і адзін — па дзяржаўнаму радыё.
З такой заявай выступіў сёньня сэнатар ад Канэкцікуту Джозэф Лібэрман, падчас візыту ў штаб-кватэру Радыё Свабода ў Празе.
У Сырыі быў заўважаны віцэ-прэзыдэнт гэтай краіны, чыё зьнікненьне ў сярэдзіне ліпеня спарадзіла чуткі аб яго ўцёках і пераходзе на бок паўстанцаў.
Паводле прэсавага сакратара МУС Нямеччыны, афэра з падрыхтоўкай беларускіх сілавікоў нямецкімі паліцыянтамі працягвалася не да 2011 году, а да вясны 2012.
У сталіцы Ірану Тэгеране сёньня распачаўся форум Руху недалучэньня, у які ўваходзяць каля 120-і краінаў, якія разьвіваюцца.
У Сырыі за апошнія двое сутак былі знойдзеныя ня менш за 320 трупаў блізу Дамаску.
Аб затрыманьні спэцслужбамі Ўкраіны падазраваных у падрыхтоўцы замаху на Пуціна стала вядома напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі
Петрыкаўкая міліцыя правярала, што здымала журналістка на этнакультурным фэсце «Покліч Палесься».
Актывіст кампаніі «Гавары праўду» Міхаіл Пашкевіч 24 жніўня знаходзіўся ў рэстарацыі з сябрамі і атрымаў ад невядомага чалавека запіску з «прывітаньнем» ад Бакіева.
Аляксандар Мілінкевіч: «Там, дзе няма незалежных, дэмакратычных кандыдатаў абсалютна магчыма сумеснымі сіламі зрабіць кампанію байкоту».
Паводле нямецкай газэты Tagesspiegel, беларусы прысутнічалі ў якасьці назіральнікаў на разгоне нямецкіх антыядзерных дэманстрацыяў, дзе тамтэйшыя паліцыянты ўжывалі дубінкі, вадамёты і сьлезацечны газ.
Супрацоўнікі міліцыі заявілі, што на фэстываль «Покліч Палесься» чакаецца прыезд Аляксандра Лукашэнкі і Шчыраковай нельга там знаходзіцца.
«Пакуль мяне трымалі ў РУУСе, правялі без усялякіх санкцый вобшук у кватэры маіх гарадзенскіх сваякоў і ў кватэры іх суседзяў. І нават на працы ў суседзяў».
За вязьнем Івацэвіцкай калёніі Эдуардам Лобавы лічыцца ўжо 7 парушэньняў рэжыму.
Загрузіць яшчэ