Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт Сырыі па-ранейшаму працуе на Асада


У Сырыі быў заўважаны віцэ-прэзыдэнт гэтай краіны, чыё зьнікненьне ў сярэдзіне ліпеня спарадзіла чуткі аб яго ўцёках і пераходзе на бок паўстанцаў.

Сёньня журналісты бачылі, як віцэ-прэзыдэнт Фарук аль-Шара выходзіць з машыны і накіроўваецца ў сваю кацылярыю. Паведамляецца, што сёньня ў яго заплянаваная сустрэча з ачольнікам Нацыянальнай камісіі ў пытаньнях бясьпекі і замежнай палітыкі Аладынам Буруджэрдзі, які прыбыў у Дамаск з працоўным візытам. Аль-Шара ня стаў размаўляць з журналістамі.

Апошні раз сырыйскага віцэ-прэм'ера бачылі 18 ліпеня на пахаваньні ўрадоўцаў, што, як мяркуецца, загінулі ад выбуху ў Дамаску.

Хадзілі чуткі, што аль-Шара уцёк у Ярданію. Улады Сырыі і Ярданіі гэтыя паведамленьні зьняпраўджвалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG