На вашы пытаньні адказаў каардынатар грамадзянскай кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка.
Міністэрства замежных спраў Швэцыі абвяргае які-небудзь удзел у так званай «плюшавай бамбардзіроўцы».
Беларуская партыя «Зялёныя» распаўсюдзіла заяву адносна закладкі Аляксандрам Лукашэнкам капсулы на месцы ўзьвядзеньня АЭС на Астравеччыне.
Дзьмітрый Кудранок, які ачоліў пратэст рабочых на прадпрыемстве «Пінскдрэў», звольнены з працы.
Чаму – растлумачыла нашаму радыё прадстаўніца «Міжнароднай амністыі» Хізэр Макгіл.
Так абаронца менскага мікрараёну Ўручча тлумачыць свой удзел у выбарчай кампаніі.
«Апошнія падзеі падрэсьліваюць неабходнасьць рашучых мераў супраць апошняй дыктатуры ў Эўропе», — гаворыцца ў заяве.
У беларускім твітэры актыўна абмяркоўваюць наступствы акцыі швэдзкай агенцыі Studio Total. Інтэрнэт-карыстальнікі актыўна абмяркоўваюць прычыны высылкі Стэфана Эрыксана, а таксама магчымае разьвіцьцё канфлікту. Прыводзім цікавыя выказваньні.
Сяргею Скрабцу вярнулі пакет з асобнікамі «Народнай волі» і «Белгазеты», якія ён даслаў Міколу Статкевічу. На капэрце штамп — «не положено».
Падчас размовы з журналістамі на пляцоўцы будучай Астравецкай АЭС Аляксандар Лукашэнка асобна спыніўся на фігуры ўжо былога амбасадара Швэцыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана.
Сёньня сталі вядомыя папярэднія вынікі чарговага этапу выбарчай кампаніі – фармаваньня ўчастковых камісіяў.
Францыя заклікала Беларусь аднавіць нармальныя дыпадносіны са Швэцыяй.
Наколькі такі сцэнар верагодны ў Татарстане? Пра гэта расказвае супрацоўнік Татара-Башкірскай службы Радыё Свабода Алік Гілмулін.
Аляксандр Лукашэнка камэнтуе дыпляматычны канфлікт са Швэцыяй і папярэджвае, што і «Літве ў гэтым пляне мала не падасца».
Адміністрацыя грамадзянскай авіяцыі Літвы прызнала: швэды парушылі паветраную прастору Літвы, ім пагражае справа.
Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік паведаміў "Свабодзе" лічбы, якія тычацца фармаваньня ўчастковых выбарчых камісіяў.
Заўтра ў Брусэлі зьбіраецца Камітэт у пытаньнях палітыкі і бясьпекі, які абмяркуе сытуацыю з выдварэньнем амбасадара Швэцыі Стэфана Эрыксана зь Менску і патрабаваньнем беларускага боку зачыніць амбасаду Швэцыі ў Беларусі.
Былы міністар замежных спраў Македоніі Антоніё Мілошаскі будзе кіраваць назіральнай місіяй Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ на парлямэнцкіх выбарах у Беларусі.
"Беларускія ўлады павінны ўсьведамляць сабе, што падтрымліваньне нармальных дыпляматычных адносін з астатнім сьветам ляжыць у інтарэсах Беларусі, калі яна мае намер выйсьці з самаізаляцыі".
Цэнтральная выбарчая камісія вырашыла ліквідаваць выбарчы ўчастак у сталіцы Швэцыі.
Цэнтральная выбарчая камісія 9 жніўня правяла сваё паседжаньне, на якім сярод іншых разгледзела скаргу патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па 75-й Лагойскай выбарчай акрузе Валянціны Калякі.
Вязень Плошчы Васіль Парфянкоў, вызвалены ў жніўні 2011-га, зноў адпраўлены за краты.
ЗША глыбока занепакоеныя рашэньнем афіцынага Менску выслаць амбасадара Стэфана Эрыксана зь Беларусі.
Афіцыйная прапаганда працягвае абвінавачваць Швэцыю ў пачатку дыпляматычнага канфлікту зь Беларусьсю.
Высокія вайсковыя чыны Расеі зьвінавацілі прэм’ер-міністра Дзьмітрыя Мядзьведзева ў нерашучасьці падчас вайны ў Паўднёвай Асэтыі ў 2008 годзе
Старшыня Камітэту замежных спраў Сойму Літвы выказаў засьцярогу, што магчымыя просьбы беларускіх уладаў аб юрыдычнай дапамозе у справе магчымага перасячэньня дзяржаўнай мяжы могуць быць спробай паўтарыць гісторыю Алеся Бяляцкага.
Прэмію атрымліваюць літаратары і журналісты за выдатныя заслугі ў абароне правоў чалавека і тыя зь іх, хто трапляў пад палітычныя рэпрэсіі.
Некаторыя з іранскіх паломнікаў, захопленыя паўстанцамі ў суботу каля лётнішча ў Дамаску, былі насамрэч адстаўнымі байцамі іранскай рэвалюцыйнай гвардыі.
Прадстаўніца АБСЭ ў пытаньнях свабоды сродкаў масавай інфармацыі Дуня Міятавіч сёньня заклікала беларускія ўлады зьняць абвінавачаньні супраць Антона Сурапіна
Юлія Дарашкевіч і Ірына Козьлік былі затрыманыя, калі ў рамках акцыі салідарнасьці з фатографам Антонам Сурапіным здымаліся для віртуальнага «постэру» зь мядзьведзікамі-парашутыстамі.
Сёньня паводле каляндарнага пляну выбарчай кампаніі у Менску і ў рэгіёнах павінны быць сфармаваныя ўчастковыя выбаркамы. Агулам іх 6485, а вылучана ў іх больш як 73 тысячы чалавекі.
Праваахоўныя органы высьвятляюць асобу забітага кілерам у Менску грамадзяніна Расейскай Фэдэрацыі.
Расейская чыгунка не дае згоды на прыём і адпраўку сыравіны для так званых растваральнікаў і разбаўляльнікаў, пад выглядам якіх Беларусь бязмытна экспартавала ў Эўразьвяз розныя гатункі бэнзіну ды дызпаліва.
Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч падпісаў закон аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі, які дае афіцыйны статус расейскай мове ў шэрагу рэгіёнаў краіны. Пра гэта паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Суд Барысаўскага раёна і горада Барысава пачаў разглядаць адміністрацыйную справу супраць намесьніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) і кіраўніка Барысаўскай гарадзкой арганізацыі АГП Міхаіла Васільева.
Швэдзкі журналіст Ян Бломгрэн, адзін зь вядучых экспэртаў у пытаньнях адносін з постсавецкімі краінамі, камэнтуе канфлікт паміж Стакгольмам і Менскам.
7 жніўня Яраслаў Берніковіч, даўні актывіст партыі БНФ з Глыбокага, заявіў пра свой выхад з партыі, у якой прабыў 14 гадоў. Як напісаў Яраслаў у заяве, «па прычыне таго, што ня згодны з пазыцыяй партыі наконт удзелу ў выбарчай кампаніі».
Дырэктар Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў кажа, што на сёньняшнія падзеі трэба глядзець праз прызму дыпляматычнай вайны Беларусі з Эўразьвязам.
Міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більт зрабіў допіс у блогу пра прычыны і выклікі дыпляматычнага канфлікту зь Беларусьсю. Пераклад са швэдзкай мовы.
Беларускі карэспандэнт расейскага выданьня The New Times распавядае аб плянах беларускіх уладаў перакрыць канал выезду ў Эўропу праз Расею беларускіх апазыцыянэраў, якім забаронены выезд зь Беларусі.
Камітэт дзяржбясьпекі Беларусі выставіў абвінавачаньне журналісту Антону Сурапіну і рыэлтару Сяргею Башарымаву паводле ч. 6 арт. 16 (пасобніцтва ў зьдзяйсьненьні злачынства) і ч. 3 арт. 371 (незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы) Крымінальнага кодэксу.
Забойства ў Менску Бонда Шалікіані — грузінскага палітыка, паводле чутак — крымінальнага дзеяча, пакідае шмат пытаньняў. З просьбай праліць сьвятло на іх мы зьвярнуліся да аглядальніка грузінскай службы нашага радыё Кобы Ліклікадзэ.
Па акрузе старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча не ўключылі ніводнага прадстаўніка Партыі БНФ у склад участковых камісіяў.
Дзьве грамадзкія арганізацыі — моладзевы «Грамадзянскі форум» і менская арганізацыя абароны спажыўцоў — вылучалі сваіх прадстаўнікоў у склад участковых камісіяў.
10 жніўня ў другой палове дня адбудзецца надзвычайнае пасяджэньне амбасадараў краін Эўразьвязу ў Брусэлі ў справе Беларусі.
Сэбастыян Брабант, прэсавы сакратар Кэтрын Эштан, вярхоўнай прадстаўніцы Эўразьвязу – пра эскаляцыю дыпляматычнага канфлікту паміж Беларусьсю і Швэцыяй.
Міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більт даў інтэрвію TT (Tidningarnas Telegrambyrå) швэдзкаму агенцтву навінаў
Пра дыпляматычны канфлікт паміж Стакгольмам і Менскам кажа дзяяч беларускай эміграцыі ў Швэцыі Дзьмітры Плакс.
Хамоўніцкі суд Масквы прызначыў на 17 жніўня абвяшчэньне прысуду удзельніцам панк-гурту Pussy Riot.
Палітоляг Ігар Лялькоў сказаў «Свабодзе», што з фармальнага пункту гледжаньня тое, што цяпер адбываецца паміж Беларусьсю і Швэцыяй, нельга назваць поўным разрывам.
Загрузіць яшчэ