Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК зьняў папярэджаньне з Валянціны Калякі


Цэнтральная выбарчая камісія 9 жніўня правяла сваё паседжаньне, на якім сярод іншых разгледзела скаргу патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па 75-й Лагойскай выбарчай акрузе Валянціны Калякі.

Некалькі дзён таму Лагойская акруговая камісія абвясьціла ёй вымову нібыта за тое, што за яе зьбіралі подпісы людзі, якія не ўваходзяць у склад яе ініцыятыўнай групы. У прыватнасьці, у гэтым падазравалася загадчыца сельскай крамы Сьвятлана Баршчэўская.

Аднак, як высьветліла праверка, доказаў таго, што спадарыня Баршчэўская, ня будучы сябрам ініцыятыўнай групы, зьбірала галасы за патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты Валянціну Каляку, няма.

ЦВК палічыла магчымым скасаваць папярэджаньне, якое акруговая камісія вынесла патэнцыйнай прэтэндэнтцы на дэпутацкі мандат і яе ініцыятыўнай групе.

Паседжаньне ЦВК працягваецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG