Дата дня
28 сьнежня 1920 году скончыліся баявыя дзеяньні Слуцкага антыбальшавіцкага чыну, якое доўжылася адзін месяц. Слуцкае паўстаньне 1920 г. увайшло ў гісторыю Беларусі як адна з гераічных старонак. Яно вялося пад лёзунгам: «Ні польскіх паноў, ні маскоўскіх камуністаў», і адлюстроўвала жаданьне беларусаў быць гаспадарамі на сваёй зямлі, не пад уладай ні польскай шляхты, ні савецкай сыстэмы.
Гэты дзень у гісторыі
1895 — браты Агюст і Люі Люм’ер правялі ў Парыжы першы платны публічны паказ свайго сінэматографа — партатыўнай кінакамэры. 33 гледачам паказалі 10 кароткіх фільмаў. Створаны братамі апарат важыў менш за пяць кіляграмаў і служыў адначасова кінакамэрай, капіявальным прыборам і праектарам, што дазволіла здымаць па-за студыяй і паказваць фільмы вялікай аўдыторыі.
1908 — у Вільні заснаваная друкарня таварыства «Наша хата», якое выдавала беларускія падручнікі і дзіцячыя кніжкі.
1927 — у Вільні пачаўся першы зьезд Таварыства беларускай школы.
1991 — Беларусь усталявала дыпляматычныя адносіны з ЗША.
1973 — у Парыжы апублікаваны першы том рамана-дасьледаваньня Аляксандра Салжаніцына «Архіпэляг ГУЛАГ».
2011 — заснаваная літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця.
У гэты дзень нарадзіліся
1910 — Іван Шаціла, народны артыст Беларусі.
1961 — Мікола Папека, паэт і пчаляр, палітвязень.
У памяці
1925 — Сяргей Ясенін, расейскі паэт.
1963 — Даніла Васілеўскі, краязнаўца, пэдагог, вязень ГУЛАГу.
1984 — Мiкола Лобан, беларускі пісьменьнік і мовазнаўца.
2017 — Дзьмітры Бугаёў, літаратуразнаўца.