Актывісты сырыйскай апазыцыі паведамляюць пра некалькіх выбухаў у розных раёнах Дамаску.
Сьледчая камісія, прызначаная Радай ААН па правах чалавека, зьвінаваціла сырыйскія ўлады ў забойстве больш за ста жыхароў паселішча Хоўла ў траўні, падкрэсьліўшы, што палова забітых – дзеці.
Берасьцейскі гарвыканкам вызначыў месцы ў абласным цэнтры для правядзеньня агітацыйных выбарчых масавых мерапрыемстваў, а таксама памяшканьні для арганізацыі сустрэч кандыдатаў у дэпутаты з выбарцамі.
Зборшчыка подпісаў за незалежных кандыдатаў на ўдзел у выбарах у Палату прадстаўнікоў Уладзімера Ярашова наведаў прадстаўнік КДБ.
Краіны Эўразьвязу выказваюць салідарнасьць са Швэцыяй і заяўляюць, што супраць рэжыму Лукашэнкі могуць быць уведзены новыя санкцыі. На гэтым фоне візыт міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова шмат кім разглядаецца ўжо не як пратакольнае мерапрыемства, а як акт палітычнай падтрымкі.
Берасьцейскага праваабаронцу Ўладзімера Малея апыталі ў міліцыі наконт ягонага прабегу па цэнтральных вуліцах абласнога цэнтру ў майцы з партрэтам Алеся Бяляцкага.
Баранавіцкі грамадзкі актывіст Рыгор Грык абскарджвае сваё звальненьне з аўтаагрэгатнага заводу «па сканчэньні кантракту». Спадар Грык і яго паплечнікі лічаць, што звальненьне адбылося з-за палітычных матываў.
16 жніўня ў сьвеце адзначаецца Дзень абароны бяздомных жывёлаў. Як ставіцца да жывёлаў кіраўнік Беларусі і ці мае ў рэзыдэнцыі «братоў меншых»?
Палітвязьні Аляксандар Францкевіч і Сяргей Каваленка выйшлі з ШЫЗА. "Ім трэба цалкам растаптаць чалавека — тады магчыма і так — яны выпусьцяць", лічыць Алена Каваленка.
Старшыня Камітэту па правах чалавека Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Матэа Мекачы — менавіта той чалавек, які патрэбны для працы ў якасьці кіраўніка місіі назіральнікаў за выбарамі ў Беларусі.
Як апошні беларуска-швэдзкі дыпляматычны канфлікт паўплывае на адносіны Беларусі з Эўразьвязам?
Радыё «Свабода» рыхтуе сэрыю матэрыялаў пра беларускія інтарэсы ў Швэцыі. Сёньня — пра культурныя стасункі.
У сваім блогу аналітык нашага радыё Браян Уітмар разважае наконт зьмены парадыгмаў расейскай палітычнай гісторыі найноўшага часу.
У Гомельскай вобласьці на 17 дэпутацкіх мандатаў прэтэндуюць 68 чалавек, альбо ў сярэднім 4 чалавекі на адно месца. Многія сярод вылучэнцаў улады — намэнклятурныя кіраўнікі пэнсійнага веку.
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў у Менску: «Гэта ня наш мэтад».
15 жніўня прадстаўнікі розных дэмакратычных партыяў і рухаў прэзэнтавалі «Народную праграму».
Ва Ўпраўленьні юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама спасылаюцца на непадаваньне сьпісу сябраў Гарадзенскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ, з указаньнем месцаў іх працы і жыхарства.
Расейскі патрыярх Кірыл і польскі каталіцкі мітрапаліт Юзэф Міхалік зьбіраюцца падпісаць пасланьне аб прымірэньні народаў Польшчы і Расеі.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў ПА АБСЭ маглі б знайсьці больш дасьведчанага чалавека ў дачыненьні да Беларусі для назіраньня за выбарамі 23 верасьня, чым Матэа Мекаччы, прызначанага кіраўніком назіральнікаў ад Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ.
У цэнтры сталіцы Сырыі бомба, закладзеная ў бэнзавоз, выбухнула каля гатэлю, у якім звычайна спыняюцца назіральнікі ААН. Тры чалавекі параненыя. Пра гэта паведаміла сырыйскае дзяржаўнае тэлебачаньне.
Візыт расейскага міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова ў Менск прымеркаваны да 20-годзьдзя ўсталяваньня дыпляматычных адносін паміж Беларусьсю і Расеяй. <b>Дадаўся камэнтар міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава</b>
Не прайшло і два месяца, як Міністэрства абароны Беларусі прызнала інцыдэнт са швэдзкім самалётам 4 ліпеня 2012 года.
Сёньня, калі на вуснах алімпійскія мэдалі ды рэкорды, кіраўнік беларускага Нацыянальнага алімпійскага камітэту адзначае рэкорд палітычны.
Такі адказ атрымала праваабаронца Наста Лойка ад палітвязьня Зьмітра Дашкевіча на пытаньне, ці не надумаў лідэр "Маладога фронту" пісаць прашэньне аб памілаваньні.
У Тунісе каля шасьці тысячаў чалавек узялі ў панядзелак увечары ўдзел у двух дэманстрацыях у абарону правоў жанчынаў.
Прэзыдэнт Эгіпту Мухамэд Мурсі ўзнагародзіў найвышэйшымі нацыянальнымі ордэнамі двух найвышэйшых генэралаў краіны, якіх ён звольніў зь іх пасадаў у нядзелю.
На знак пратэсту супраць рашэньня афіцыйнага Менску закрыць дыпляматычнае прадстаўніцтва Швэцыі ў Беларусі Міністэрства замежных спраў Нямеччыны выклікала для тлумачэньняў беларускага амбасадара Андрэя Гіро.
Начальнік Цэнтру інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Беларусі Аляксандар Антановіч: «Сьледзтва такі адказ прагназавала, паколькі яны разумеюць, што ўчынілі злачыннае дзеяньне».
Партыя экс-прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі «Наша Ўкраіна» мае намер ўдзельнічаць у выбарах у Вярхоўную Раду, якія адбудуцца 28 кастрычніка сёлета. Прапануеv вам фрагмэнты гутаркі з палітыкам.
На паўночным захадзе Ірану ў правінцыі Усходні Азэрбайджан, дзе 11 жніўня адбыліся два магутныя землятрусы, пад заваламі знойдзеныя жывымі толькі два чалавекі.
Былы прэм’ер-міністар Сірыі , які на мінулым тыдні ўцёк у Ярданію і заявіў аб пераходзе на бок апазыцыі, сьцвярджае, што сілы, верныя сырыйскаму прэзыдэнту Башару Асаду, цяпер кантралююць ня больш за 30 адсоткаў тэрыторыі краіны.
Журналіст Генадзь Барбарыч быў выкліканы ў пракуратуру Менску ў сувязі з праверкай, што праводзілася пасля ператрусу ў офісе радыё «Рацыя» 2 траўня, паведамляе прэс-служба БАЖ.
Амбасадара Беларусі выклікалі ў літоўскі МЗС. Яму паведамілі, што рашэньне выслаць швэдзкіх дыпляматаў паўплывае на адносіны паміж ЭЗ і Беларусьсю.
Тэхнічная група місіі назіральнікаў Бюро па дэмакратычных стандартах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЭ прыедзе ў Беларусь 21 жніўня.
Сем’і Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава не ўскладаюць вялікіх спадзяваньняў на прыезд у Беларусь прадстаўнікоў швэдзкай кампаніі Studio Total.
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных назваў «паклёпам» здагадкі аб тым, што ў швэдаў ёсьць падставы быць асьцярожнымі ў Беларусі.
Вадзім Казначэеў у сярэдзіне 90-х быў адным з найбольш яркіх публіцыстаў у газэце «Свабода» Ігара Герменчука. Пасьля закрыцьця выданьня працаваў у структурах АГП, пісаў артыкулы для розных выданьняў. На гэтых выбарах Вадзім вылучаны кандыдатам (ці правільней казаць, «сьпікерам») ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Актывісты кампаніі прааналізавалі склад выбарчых камісіяў на працягу пяці апошніх выбараў. Усяго было прааналізавана 126 333 пэрсаналіі. У «чорным сьпісе» неўяздных у Эўразьвяз—24 прозьвішчы прадстаўнікоў выбаркамаў.
Віцебскі абласны камітэт БСДП (Грамада) і Віцебская абласная Рада Партыі БНФ спрабавалі аспрэчыць рашэньне Гарадоцкага райвыканкаму наконт фармаваньня ўчастковых выбарчых камісій.
У акруговыя выбарчыя камісіі Беларусі паступіла 597 камплектаў дакумэнтаў ад патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты.
14 жніўня пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Акруговыя камісіі правераць сапраўднасьць сабраных прэтэндэнтамі подпісаў, а таксама адпаведнасьць іхных дэклярацыяў аб прыбытку і маёмасьці рэальным дадзеным. Цэнтральная выбарчая камісія паведаміла — на рэгістрацыю пададзена 597 камплектаў дакумэнтаў.
Міністар замежных спраў Расеі Лаўроў сёньня прыбудзе ў Менск, каб сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам і Сяргеем Мартынавым.
Гомельскі сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, рэгіянальны каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары» Ўладзімер Кацора, вылучаны кандытатам у дэпутаты парлямэнту партыйным пратаколам, падаў дакумэнты на рэгістрацыю ў камісію Гомельскай-Прамысловай выбарчай акругі № 35.
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына чакае на парлямэнцкіх выбарах асабліва прадузятых адзнак з боку назіральнікаў ад АБСЭ з-за скандалу паміж уладамі Беларусі і Швэцыяй.
Пасланец сірыйскага прэзыдэнта Башара Асада прыбудзе сёньня ў Пэкін, сырыйскі дыплямат Бутайна Шаабан сустрэнецца з кітайскім міністрам замежных спраў Янам Цзэчы.
Намесьніка старшыні АГП улады выкрэсьлілі са сьпісу невыязных.
Акруговыя камісіі пачынаюць рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Апазыцыя не прызнае выбарчую кампанію дэмакратычнай і заяўляе, што здыме сваіх кандыдатаў за тыдзень да дня галасаваньня.
Сырыйскія паўстанцы распаўсюдзілі відэазапіс выступу пілёта самалёта урадавых ВПС, які, паводле паўстанцаў, яны зьбілі ў панядзелак.
Кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў перадало ў КДБ хадайніцтва пра зьмену меры стрыманьня фотажурналісту Антону Сурапіну.
Загрузіць яшчэ