Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прапанова ісламістаў пазбавіць жанчынаў правоў выклікала пратэсты


Акцыя пратэсту ў Тунісе 14 жніўня 2012
Акцыя пратэсту ў Тунісе 14 жніўня 2012

У Тунісе каля шасьці тысячаў чалавек узялі ў панядзелак увечары ўдзел у двух дэманстрацыях у абарону правоў жанчынаў.

Адна дэманстрацыя была дазволеная ўладамі і прайшла ў сталіцы краіны — горадзе Туніс.

Яшчэ каля тысячы чалавек правялі несанкцыянаваную акцыю ў горадзе Сфакс, у цэнтральнай частцы краіны.

Дэманстранты пратэставалі супраць унясеньня ісламісцкім урадам у праект Канстытуцыі палажэньняў аб тым, што жанчыны лічацца «дадаткам» да мужчынаў.

Удзельнікі дэманстрацыяў патрабавалі пакінуць у сіле закон ад 1956 года, які прадугледжваў поўную роўнасьць жанчынаў і мужчынаў. Упершыню ў арабскім сьвеце гэты закон забараняў шматжонства, а таксама адмяніў практыку скасаваньня шлюбу па-мусульманску — калі мужчыну дастаткова 3 разы вымавіць так званыя «словы разводу», каб ён стаў вольным ад шлюбных абавязкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG