Сырыйскія паўстанцы распаўсюдзілі відэазапіс выступу пілёта самалёта урадавых ВПС, які, паводле паўстанцаў, яны зьбілі ў панядзелак.
Кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў перадало ў КДБ хадайніцтва пра зьмену меры стрыманьня фотажурналісту Антону Сурапіну.
Сырыйскія паўстанцы заяўляюць, што ім удалося зьбіць зьнішчальнік ўрадавых сіл МіГ-23 на ўсходзе краіны. Яны распаўсюдзілі ў Інтэрнэце відэазапіс палаючага самалёта, як сьцьвярджаецца - падбітага агнём з зямлі.
Літоўскія экспэрты мяркуюць, што небясьпечнае падзеньне ўзроўню вады магло адбыцца пасьля запаўненьня вадасховішча Гарадзенскай ГЭС.
Нагодай для звароту партыі БНФ у суд сталася неўключэньне ейных прадстаўнікоў у склад участковых камісій дзьвюх магілёўскіх выбарчых акругаў.
Парлямэнцкі камітэт па нацыянальнай бясьпецы і абароне Літвы 21–22 жніўня правядзе пазачарговае паседжаньне, паведаміў яго старшыня Арвідас Анушаўскас.
Позву да старэйшага памочніка пракурора Глыбоцкага раёну ўручыў міліцыянт, які адшукаў спадара Шыталя ў рэдакцыі газэты «Вольнае Глыбокае».
Лукашэнка, тлумачачы рашэньне аб вывадзе беларускай амбасады са Стакгольму і закрыцьці швэдзкай у Менску заявіў: «У нас нуль інтарэсу ў Швэцыі». "Свабода" прапануе сэрыю матэрыялаў пра беларускія інтарэсы ў Швэцыі.
Пэр Кромвэл, кіраўнік швэдзкай кампаніі Studio Total, якая арганізавала «плюшавы дэсант» у Беларусь 4 ліпеня, пацьвердзіў нашаму радыё, што ён і ягоныя калегі атрымалі позвы ад КДБ зьявіцца ў Менску для сьледчых дзеяньняў ў гэтай справе.
Ініцыятыўная група лідара руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча сабрала тры тысячы подпісаў, неабходных для ягонай рэгістрацыі кандыдатам ў дэпутаты. Пра гэта было паведамлена падчас прэсавай канфэрэнцыі, праведзенай каля ўнівэрсаму «Першамайскі» ў менскім мікрараёне «Уручча», дзе месьціўся сталы вулічны пікет Мілінкевіча.
13 жніўня на Нямізе ў Менску лідары Ўладзімер Някляеў і Андрэй Дзьмітрыеў уручылі падзякі тым, хто сабраў найбольш подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў ад кампаніі «Гавары праўду»
Заўтра пачнецца двухдзённы працоўны візыт у Беларусь міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова.
Пасол Літвы Лінас Лінкявічус: Вызваленьне палітвязьняў — залог дыялёгу зь Беларусьсю.
Cталі вядомыя канчатковыя лічбы фармаваньня ўчастковых камісіяў. Усяго ў іх будуць працаваць 68945 чалавек. Апазыцыя агулам мае ва ўчастковых камісіях 61 прадстаўніка. Гэта меней за 0,1% усяго складу камісіяў.
Прэзыдэнт Эгіпту Мухамэд Мурсі адправіў у адстаўку фэльдмаршала Тантаўі — кіраўніка Найвышэйшай вайсковай рады, якая кіравала краінай пасьля скіданьня прэзыдэнта Хосьні Мубарака ў лютым мінулага году.
13 жніўня — апошні дзень чарговага этапу кампаніі па абраньні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня. Менавіта сёньня ахвотныя стаць дэпутатамі могуць перадаць у акруговыя камісіі ўсе дакумэнты, неабходныя для рэгістрацыі іх кандыдатамі.
Прэзыдэнт Эгіпту Махамэд Мурсі адмяніў унесеныя нядаўна папраўкі ў канстытуцыю, якія абмяжоўваюць паўнамоцтвы прэзыдэнта і звольніў кіраўніка Вайсковай рады.
Актывісты кампаніі «Гавары Праўды» і «Руху за Свабоду» правялі пікет і нагадалі грамадзянам пра палітвязьня Міколу Статкевіча, які сёньня адзначае дзень народзінаў.
Такое меркаваньне выказала кіраўніца партыі Ірына Вештард 12 жніўня на пазачарговым зьездзе, які павінен вылучыць кандыдатаў на ўдзел у маючых адбыцца парлямэнцкіх выбарах.
Паводле апошніх паведамлкньняў праваабаронцаў, ахвярамі сутыкненьняў у розных раёнах Сірыі сталі 39 чалавек – 20 мірных жыхароў, 9 салдат і 10 паўстанцаў.
Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан заявіла, што Злучаныя Штаты і Турэччына маюць намер пашырыць заплянаваныя апэрацыі па аказаньні дапамогі паўстанцам у Сырыі.
На зборшчыка подпісаў за патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты палаты прадстаўнікоў Аляксандра Мілінкевіча Алеся Марчанку па 17-й гадзіне вечара напалі тры дзецюкі.
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі атрымаў чарговае спагнаньне ад адміністрацыі бабруйскай калёніі.
Экстранае паседжаньне Камітэту Эўразьвязу ў пытаньнях палітыкі і бясьпекі камэнтуюць Алесь Лагвінец, Пятро Садоўскі і Вінцук Вячорка.
Берасьцейскі актывіст Віталь Чмель дамагаецца, каб з складу камісіі выключылі намесьніцу дырэктаркі школы, парушэньне якой на мінулых выбарах прызнала нават ЦВК.
У Брусэлі лічаць, што беларуска-швэдзкі дыпляматычны канфлікт паўплывае на рашэньне Эўразьвязу адносна візавых і эканамічных санкцый супраць Беларусі.
КДБ сёньня распаўсюдзіў афіцыйную заяву, у якой гарантуе грамадзянам Швэцыі «датрыманьне іх правоў у адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам».
Генэральны сакратар Рады Эўропы Турб’ерн Ягланд заклікаў улады Беларусі перагледзець рашэньне аб закрыцьці пасольства Швэцыі і вярнуцца да дыялёгу.
Алена Каваленка: «28 ліпеня — на наступны дзень пасьля нашага доўгатэрміновага спатканьня — Сяргея кінулі ў ШЫЗА».
«Падчас маніторынгу папярэдніх выбарчых кампаніяў мы традыцыйна сустракаліся два-тры разы, абменьваліся інфармацыяй пра ход кампаніі».
Аб’яднаная грамадзянская партыя можа датэрмінова зьняць з выбараў кандыдатаў у дэпутаты і адклікаць сваіх прадстаўнікоў з выбарчых камісій.
Прэтэндэнт у кандыдаты ў дэпутаты парляманту Рыгор Грык даводзіў, што подпісы за галоўнага лекара зьбіралі вахцёры інтэрнату.
«Кожны зможа пазваніць з тэлефонаў удзельнікаў пікету, каб адправіць тэлеграму зь віншаваньнямі Міколу Статкевічу», паведамляе кампанія «Гавары праўду».
Некаторыя прадстаўнікі апазыцыі працягваюць удзельнічаць у зборы подпісаў, хоць вынікі фармаваньня ўчастковых выбарчых камісіяў паказваюць, што шанцаў на дэпутацкія мандаты ў апазыцыянэраў няшмат.
Праект рэзалюцыі, якую мае прыняць Камітэт у пытаньнях палітыкі і бясьпекі ЭЗ у Брусэлі па выніках абмеркаваньня сытуацыі, зьвязанай зь беларуска-швэдзкім дыляматычным канфліктам.
Найбольшую колькасьць уцекачоў прыняла Турцыя – 50 тысяч чалавек. Дзясяткі тысяч знаходзяцца ў іншых суседніх краінах – Ярданіі, Лібане і Іраку.
Закон Украіны «Аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі» набыў моц. Яго апублікаваў афіцыйны друкаваны орган ўкраінскага парлямэнту — газэта «Голас Украіны».
У суполку Радыё Свабода вКонтакте даслалі фотаздымкі з подпісам: «Беларускія патрыёты вывесілі два сьцягі ў Менску»
Іран падаў пазоў у Трацейскі суд Жэнэвы на «Рособоронэкспорт» ў сувязі са зрывам паставак зэнітна-ракетных комплексаў С-300.
Карэспандэнту Нямецкага радыё Гезыне Дорнблют адмовілі ў акрэдытацыі ў Беларусі.
Амбасадары краін Эўразьвязу маюцца абмеркаваць, як рэагаваць на высылку зь Менску супрацоўнікаў амбасады Швэцыі.
На вашы пытаньні адказаў каардынатар грамадзянскай кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка.
Міністэрства замежных спраў Швэцыі абвяргае які-небудзь удзел у так званай «плюшавай бамбардзіроўцы».
Беларуская партыя «Зялёныя» распаўсюдзіла заяву адносна закладкі Аляксандрам Лукашэнкам капсулы на месцы ўзьвядзеньня АЭС на Астравеччыне.
Дзьмітрый Кудранок, які ачоліў пратэст рабочых на прадпрыемстве «Пінскдрэў», звольнены з працы.
Чаму – растлумачыла нашаму радыё прадстаўніца «Міжнароднай амністыі» Хізэр Макгіл.
Так абаронца менскага мікрараёну Ўручча тлумачыць свой удзел у выбарчай кампаніі.
«Апошнія падзеі падрэсьліваюць неабходнасьць рашучых мераў супраць апошняй дыктатуры ў Эўропе», — гаворыцца ў заяве.
У беларускім твітэры актыўна абмяркоўваюць наступствы акцыі швэдзкай агенцыі Studio Total. Інтэрнэт-карыстальнікі актыўна абмяркоўваюць прычыны высылкі Стэфана Эрыксана, а таксама магчымае разьвіцьцё канфлікту. Прыводзім цікавыя выказваньні.
Сяргею Скрабцу вярнулі пакет з асобнікамі «Народнай волі» і «Белгазеты», якія ён даслаў Міколу Статкевічу. На капэрце штамп — «не положено».
Загрузіць яшчэ