Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ абяцае швэдам, што ўсё будзе па законе

абноўлена

Будынак Камітэту дзяржаўнай бясьпекі ў Менску
Будынак Камітэту дзяржаўнай бясьпекі ў Менску

КДБ сёньня распаўсюдзіў афіцыйную заяву, у якой гарантуе грамадзянам Швэцыі «датрыманьне іх правоў у адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам».

Гаворка ідзе пра грамадзянаў Швэцыі, якія ўдзельнічалі ў так званым плюшавым дэсанце. КДБ, які вядзе гэтую справу, прапануе ім прыехаць у Беларусь для правядзеньня вочных ставак. Гэта, як піша КДБ, дазволіць «унесьці яснасьць у вызначэньне ролі кожнага зь фігурантаў, што ўдзельнічалі ў незаконным перасячэньні Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь і іх хаўрусьнікаў».

Гэта ўжо другі «адкрыты зварот» Камітэту дзяржбясьпекі да ініцыятараў плюшавага дэсанту за апошнія дні.

Гары Паганяйла
Гары Паганяйла
Вядомы юрыст Гары Паганяйла сказаў «Свабодзе», што на месцы швэдаў ён ні ў якім выпадку не паехаў бы ў Менск пад гарантыі КДБ:

«Я цудоўна ведаю ваўчыную прыроду гэтых нашых знакамітых органаў і наша „дэмакратычнае“ правасудзьдзе. Зразумела, што ў іх заяве гаворыцца пра правы і абавязкі, якія прадугледжаныя ў крымінальна-працэсуальным заканадаўстве Рэспублікі Беларусь.

Калі гэтыя швэды прыедуць сюды, іх тут могуць арыштаваць. Ім прад’явяць абвінавачваньне. І пры гэтым нібыта будуць захоўваць іх правы, гэтаксама, як захоўвалі, напрыклад, правы ўдзельнікаў падзеяў 19 сьнежня. І будуць крычэць на ўвесь сьвет, што іх правы не парушаюцца, што яны маюць права на адвакатаў і г.д.».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG