Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Швэцыі: амбасада ня ўдзельнічала ў «плюшавым дэсанце»


Міністэрства замежных спраў Швэцыі абвяргае які-небудзь удзел у так званай «плюшавай бамбардзіроўцы».

Як заявіў БелаПАН кіраўнік прэс-службы зьнешнепалітычнага ведамства Швэцыі Андэрс Ёрле, «магу адназначна сьцьвярджаць, што ні пасольства, ні МЗС Швэцыі ня бралі ўдзелу ні ў падрыхтоўцы, ні ў ажыцьцяўленьні палёту швэдзкіх грамадзян з плюшавымі мішкамі над тэрыторыяй Беларусі».

9 жніўня Аляксандар Лукашэнка зьвінаваціў пасольства Швэцыі ў Менску ў дачыненьні да «плюшавай бамбардзіроўкі». «Калі мы пачалі расьсьледаваць (пасол хай ня круціцца, што ён дэмакратыю ў нас абараняе), тыя, хто прыяжджалі і рыхтавалі парушэньне дзяржаўнай мяжы, працавалі разам з пасольствам. У нас ёсьць гэтаму доказы. Сьледчыя іх прадставілі. Таму мы яшчэ разьбярэмся, якую ролю адыграла былая швэдская амбасада ў гэтым інцыдэнце», – заявіў Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG