Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акруговыя камісіі пачнуць праверку дакумэнтаў


Збор подпісаў у Менску
Збор подпісаў у Менску

13 жніўня — апошні дзень чарговага этапу кампаніі па абраньні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня. Менавіта сёньня ахвотныя стаць дэпутатамі могуць перадаць у акруговыя камісіі ўсе дакумэнты, неабходныя для рэгістрацыі іх кандыдатамі.

Патэнцыйны прэтэндэнт на дэпутацкі мандат мусіць здаць як найменей адну тысячу подпісаў выбарцаў, што пражываюць на тэрыторыі дадзенай акругі, у сваю падтрымку. Праверка сапраўднасьці подпісаў, паводле закону, пройдзе з 14 па 23 жніўня ўключна.

У Цэнтарвыбаркаме «Свабодзе» патлумачылі, што спачатку правяраюцца ня меней за 20% ад адной тысячы подпісаў, незалежна ад таго, колькі подпісаў прэтэндэнт здаў. Калі болей за 15% правераных подпісаў прызнаюцца несапраўднымі, то арганізоўваецца дадатковая праверка.

Кандыдатам, якіх вылучылі працоўныя калектывы альбо палітычныя партыі, здаваць подпісы ў сваю падтрымку неабавязкова. Аднак акруговая выбарчая камісія правярае кожнага такога кандыдата — ці не было парушанае падчас яго вылучэньня выбарчае заканадаўства.

У кожнага прэтэндэнта, незалежна ад таго, якім спосабам ён вылучаецца, таксама правераць дэклярацыю аб прыбытках і маёмасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG