Сёньня на сэлектарнай нарадзе па пытаньнях уборкі ўраджаю Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў кіраўнікоў усіх рангаў аб жорсткай адказнасьці за вынікі іх працы, перадае БелаПАН.
Ці варта супрацоўнікам швэдзкага рэклямнага агенцтва Studio Total пагаджацца на «сьледчыя дзеяньні» Камітэту дзяржбясьпекі Беларусі?
Закон аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі дапрацуюць і выправяць на працягу месяца. Гэта паабяцаў прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскай інтэлігенцыі, якая завяршылася ў ягонай крымскай рэзыдэнцыі.
Генэральная пракуратура адказала на зварот кіраўнікоў праваабарончых арганізацый да генэральнага пракурора РБ і старшыні Вярхоўнага суду РБ, у якім яны зьвярталі ўвагу на праблему «прэвэнтыўных затрыманьняў» грамадзкіх і палітычных актывістаў.
Расейскі вайсковы экспэрт Аркадзь Бабчанка не выключае, што сцэнар разгортваньня падзеяў вакол швэдзкага «плюшавага дэсанту» ўзгоднены з Масквой.
Іран лічыць Сырыю часткай «восі супраціву» супольным ворагам і працягне аказваць дапамогу Дамаску.
Пэр Кромвэл гатовы абмеркаваць з КДБ ўмовы, на якіх ён мог бы прыехаць у Беларусь і даць паказаньні ў справе Сурапіна і Башарымава.
Маці Антона Сурапіна Алена пра тое, што сыну прад’яўленае абвінавачаньне, даведалася ад журналістаў. Адвакат абвінавачаньня яшчэ ня бачыла.
Прэсавая служба Міністэрства ўнутраных спраў інфармуе, што разгледжана пытаньне аб ужываньні амністыі ў адносінах да 2850 асуджаных з агульнай колькасьці 15 тысяч 32 чалавекі, якія фармальна пад яе падпадаюць і знаходзяцца ў месцах пазбаўленьня волі.
Працягваецца вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якое будзе доўжыцца да 13 жніўня.
КДБ таксама прапануе арганізатарам «плюшавага дэсанту» прыехаць у Менск для дачы паказаньняў у якасьці падазраваных. Абнаўляецца.
Ці пагодзіцца Расея кантраляваць выезд беларускіх палітычных невыязных і як гэта паўплывае на лёс кантактаў дэмакратычных актывістаў зь міжнароднай супольнасьцю?
Басманны суд Масквы падоўжыў арышт да 6 лістапада студэнту Дзянісу Луцкевічу, аднаму з фігурантаў справы аб беспарадках 6 траўня на Балотнай плошчы.
Сярод краін, якіх вэнэсуэльскі прэзыдэнт пералічыў, як стратэгічных саюзьнікаў Каракасу, няма Расеі, але ёсьць Беларусь, Кітай, Аргентына, Уругвай і Партугалія.
Амэрыканская арганізацыя Freedom House апублікавала даклад, у якім заклікае наступнага прэзыдэнта ЗША, які будзе выбраны ў лістападзе, зьвярнуць асаблівую ўвагу на праблему правоў чалавека ў замежнай палітыцы краіны.
У той час як большая частка апазыцыйных партыяў бярэ ўдзел у выбарах у Палату прадстаўнікоў, Беларуская хрысьціянская дэмакратыя ладзіць кампанію іх байкоту.
Паседжаньні заплянаваныя на 7 і 8 жніўня.
Зарэгістраваны ў Літве Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледваньняў апублікаваў вынікі чэрвеньскага апытаньня грамадзкай думкі. <b>Дадаюцца камэнтары</b>
Старшыня Цэнтаравыбаркаму Лідзія Ярмошына адхіліла прапанову гомельскага праваабаронцы, юрыста Леаніда Судаленкі, наладзіць лікбез для акруговых камісіяў.
Паводле сябра ініцыятыўнай групы прадпрымальніка Міхаіла Бязносенкі, 6 жніўня дырэкцыя ўнівэрмагу «Гомель» перашкаджала зьбіраць подпісы за вылучэньне яго кандыдатам у дэпутаты парлямэнту.
Берасьцейскі каардынатар руху «За свабоду» Дзяніс Турчаняк падаў скаргу ў суд на старшыню абласнога савету дэпутатаў Сяргея Ашмянцава.
Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў падчас сустрэчы з дзяржаўным сакратарам саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі Рыгорам Рапотам.
Пратасевіч: «Дзеяньні беларускіх уладаў пасьля акцыі швэдзкага піяр-агенцтва былі нерацыянальнымі, неапраўданымі і перакрэсьліваюць дыпляматычныя дачыненьні паміж дзьвюма краінамі».
Былы палітвязень Андрэй Бандарэнка праз суд дамагаецца матэрыяльнай кампэнсацыі за 22 месяцы незаконнага зьняволеньня.
Бацькі Антона Сурапіна спадзяюцца на хуткае вызваленьне свайго сына Антона, а таксама Сяргея Башарымава, арыштаваных у справе «швэдзкіх мядзьведзікаў».
Некаторыя прадстаўнікі апазыцыі, якія вылучаюцца кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, заяўляюць, што ўжо сабралі неабходную для рэгістрацыі колькасьць подпісаў выбарцаў. Тым часам мясцовыя ўлады й падпарадкаваныя ім міліцыя ды суды ў шгэрагу рэгіёнаў перашкаджаюць апазыцыйным вылучэнцам даносіць да людзей сваю пазыцыю.
Скончыўся яшчэ адзін этап кампаніі — вылучэньне кандыдатаў у склад участковых выбарчых камісіяў.
Ужо былы прэм’ер Сырыі Рыяд Хіджаб бег зь сям’ёй у Іярданію і абвясьціў аб сваім пераходзе на бок апазыцыі.
У адказ на высылку зь Менску амбасадара Стэфана Эрыксана Швэцыя высылае двух беларускіх дыпляматаў і адмаўляецца прымаць новага беларускага амбасадара.
Сёньня зранку TUT.BY паведаміў аб затрыманьні Віктара Піліпца, старшыні Гомельскага гарвыканкаму. Гомельскі гарвыканкам абверг гэтую інфармацыю.
У нядзелю, 5 жніўня, споўніўся год з моманту арышту апазыцыйнага ўкраінскага палітыка Юліі Цімашэнкі.
Міністар замежных спраў Швэцыі Карл Більт назваў «лухтой» абвінавачаньні, якія прагучалі ў адрас швэдзкага пасла Стэфана Эрыксана з боку беларускага афіцыёзу.
На выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня будзе працаваць 6301 участковая камісія. А вылучана прадстаўнікоў у іх 84 781.
Рашэньне аб высланьні пасла Швэцыі будзе разглядацца Камітэтам па пытаньнях палітыкі і бясьпекі ў Брусэлі, уключна з пытаньнем адпаведных захадаў з боку Эўразьвязу.
«Стэфан — эльф. Ён прыляцеў з радзімы гэткага блізкага й роднага нам Жыгімонта Вазы і без праблемаў авалодаў нашай, па праўдзе кажучы, ня блізкай да расейскай мовай», — Лявон Вольскі ў сваім фэйсбуку разьмясьціў эсэ пра Стэфана Эрыксана.
Судзьдзя не змагла прыняць рашэньне ў справе супраць прэтэндэнта на кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, намесьніка старшыні АГП Льва Марголіна і сябра ягонай ініцыятыўнай групы Міхаіла Васільева.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў другога скліканьня, а пасьля палітвязень і апазыцыйны палітык Сяргей Скрабец спыніў удзел у выбарчай гонцы па абраньню дэпутатаў пятага скліканьня.
На 10.00 панядзелка заплянаваны разгляд адміністратыўнай справы супраць намесьніка кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Льва Марголіна і кіраўніка барысаўскай суполкі АГП Міхала Васільева.
Некалькі дзён каля Амбасады Беларусі ў Празе дзяжурыць нарад чэскай паліцыі. Нягледзячы на гэта, 4 жніўня дэмакратычным актывістам удалося правесьці акцыю, але не каля Амбасады, а праз дарогу насупраць.
Мітынг у сталіцы Аджарыі стаў адной з самых масавых акцый у перадвыбарнай кампаніі апазыцыйнай кааліцыі
Беларуская партыя левых «Справядлівы сьвет» вылучыла кандыдатамі ў дэпутаты 36 чалавек. Такое рашэньне прыняў 5 жніўня зьезд партыі ў Менску.
Стэфан Эрыксан у сваім фэйсбуку падзякаваў за словы падтрымкі і абяцаў вярнуцца, прыляцець, як Карлсан, назад у Беларусь
Цяжкія баі працягваюцца ў найбуйнейшым сырыйскім горадзе і эканамічнай сталіцы краіны Алеппа. Паўстанцы чакаюць поўнамаштабнага наступу з боку ўрадавых войскаў
У сталіцы Віетнама Ханоі сёньня былі затрыманыя больш за два дзясяткі ўдзельнікаў дэманстрацыі, скіраванай супраць палітыкі Кітаю. Пра гэта паведамілі відавочцы. Пакуль невядома, ці былі ім выстаўленыя абвінавачаньні.
"Эмір маджахедаў Татарстану" зьбіраецца працягваць напады на «ворагаў бога».
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выступіла з адмысловай заявай з нагоды адмовы працягу акрэдытацыі амбасадара Швэцыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана.
4 жніўня ў Менску прайшоў пазачарговы зьезд Партыі БНФ, на якім было ўхваленае рашэньне аб вылучэньні кандыдатамі на выбарах Палаты прадстаўнікоў 38 сябраў партыі.
4 жніўня міліцыя Барысава не дазволіла намесьніку старшыні АГП Льву Марголіну і кіраўніку барысаўскай партыйнай гарадзкой арганізацыі Міхаілу Васільеву правесьці перадвыбарчы пікет.
У Менску праходзіць пазачарговы зьезд Партыі БНФ. У парадку дня зьезду – удзел партыі ў парлямэнцкіх выбарах 23 верасьня 2012 года.
Віталь Гуляк расклейваў плякаты ў цэнтры Ваўкавыска ў гадавіну арышту старшыні «Вясны» Алеся Бяляцкага.
Загрузіць яшчэ