МУС Беларусі абвергла інфармацыю нямецкіх СМІ пра тое, што ў межах супрацоўніцтва зь Нямеччынай праводзіліся практычныя заняткі па «акружэньні дэманстрантаў» і «ліквідацыі масавых беспарадкаў».
29 жніўня на тэлеканале «Беларусь-2» не паказалі выступ кандыдата ў дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Гомельскай-Навабеліцкай выбарчай акрузе № 36 Уладзімера Няпомняшчых.
29 жніўня перадвыбарчы выступ кандыдата на дэпутацтва ў Палату прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксея Кірыенкі не прагучаў у эфіры дзяржаўнага радыё.
Прывычка да багацьця і раскошы нярэдка прыходзіць разам з прэзыдэнцкай пасадай. Колькі зарабляюць прэзыдэнты, дзе жывуць і ці жывуць па сродках?
Замест выступаў некаторых апазыцыйных кандыдатаў у дэпутаты мясцовыя тэлестудыі трансьлююць музыку ці не зьвязаныя з выбарамі сюжэты. Чаму так адбываецца? Хто ўвёў цэнзуру перадвыбарчых зваротаў?
ЦВК не задаволіў скаргу Віктара Цярэшчанкі на адмову ягонай рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Асабістае жыцьцё чалавека ў дэмакратычных краінах ахоўваецца законам. Тое ж тычыцца і стану ягонага здароў’я. Іншая справа — публічныя асобы, тым больш — кіраўнікі дзяржаваў — тут таямніцаў не застаецца.
Мацьвей Хатары ў сваім выступе заклікае выбарцаў байкатаваць выбары. Гэта й стала падставай для таго, каб выступ не паказалі па тэлебачаньні.
Цэнтравыбаркам адмовіўся зарэгістраваць кандыдатам у дэпутаты грамадзяніна зь дзьвюма пагашанымі судзімасьцямі. Рашэньне не грунтавалася на законе.
Сёньня ў Багдадзе ў выніку замаху загінуў брыгадны генэрал іракскай паліцыі Надхум Тае.
Былы супрацоўнік беларускай міліцыі Аляксандар Баранкоў лічыць, што ўлады Эквадора ўратавалі яму жыцьцё.
Нямецкія журналісты працягваюць расьсьледаваць тэму скандальнай супрацы паміж сілавікамі Нямеччыны і Беларусі. Свае тлумачэньні мэдыям далі міністэрствы фэдэральных земляў Саксонія і Райнлянд-Пфальц.
Аглядальнік Раман Якаўлеўскі ня лічыць візыт Ільхама Аліева ў Менск парадным. Паводле яго, поўныя сакрэтнасьці вайсковая і нафтавая тэмы працягваюць аб’ядноўваць лідэраў Беларусі і Азэрбайджану.
"Гэта не зьвязана са швэдзкім самалётам. Гэтыя падзеі супалі абсалютна выпадкова", – запэўніў "Свабоду" прэсавы сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных.
Амбасада Беларусі у Кіргізстане зьвярнулася з заявай ва ўпраўленьне міліцыі Ленінскага раёну Бішкека ў дачыненьні да актывістаў грамадзкіх рухаў «Мекен шейыттэры" і "Айкол Ала-Тоо", якія 28 жніўня закідалі каменьнем будынак дыпляматычнага прадстаўніцтва.
"Ашуканствам" назвала нямецкая апазыцыйная Сацыял-дэмакратычная партыя тлумачэньні міністра ўнутраных спраў краіны Ганса-Пэтэра Фрыдрыха з нагоды супрацоўніцтва з беларускімі сілавікамі.
Рэспубліканская партыя ЗША у сваёй новай праграме заклікае Расею адмовіцца ад «падтрымкі апошняга сталінісцкага рэжыму ў Беларусі».
Суд у Эквадоры не задаволіў запыт Беларусі пра экстрадыцыю былога міліцыянта Аляксандра Баранкова на радзіму, дзе яго вінавацяць у махлярстве і вымагальніцтве.
Запіс звароту сябра АГП Андрэй Разьнічэнкі да выбаршчыкаў Віцебскай-Кастрычніцкай акругі мусіў трансьлявацца па тэлевізіі вечарам 28 жніўня. Аднак яго не паказалі.
Барыс Нямцоў заявіў, што ў распараджэньні Пуціна знаходзяцца 43 самалёты, 15 верталётаў, 20 віл, палацаў і рэзыдэнцый, 4 яхты.
Перадвыбарчы выступ кандыдата ў дэпутаты, старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова, не пусьцілі ў эфір па тэлеканале «Беларусь-2».
Кандыдатка-сьпікер Аб’яднанай грамадзянскай партыі па Берасьцейскай-Усходняй акрузе № 3 Дыяна Касьцюковіч апавяла «Свабодзе», што зьбіраецца падаць у суд на тэлерадыёкампанію «Брэст».
Актывісты «Белай Русі» і БРСМ першымі пачалі праводзіць агітацыйныя пікеты ў падтрымку сваіх кандыдатаў. Фотарэпартаж з Маскоўскага раёну Менску.
Дзяніса Садоўскага затрымалі ў Менску з накладам партыйнага бюлетэню, дзе расказвалася пра байкот выбараў.
«Беларуская рэпрэсіўная машына была настроеная на тое, каб Дашкевіча з-за кратаў не выпускаць».
«Рэжым застаецца жорстка рэпрэсіўным, і тое, што рэжым не настроены нават у якім-небудзь выглядзе вызваляць палітвязьняў».
«Яны паспрыялі новым прысудам — тыя, хто хлусіў, бессаромна, праводзячы гэтую так званую выбарчую кампанію, падманваючы беларусаў, што, нібыта, у парлямэнт можна быць абраным, а не прызначаным».
Перадвыбарчы выступ старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Шанцава не прапусьцілі ў эфір дзяржаўнага радыё. Замест ягонага выступу прагучаў палянэз «Разьвітаньне з радзімай».
Адхілены 27 жніўня ад пасады старшыні Гомельскага гарвыканкаму Віктар Піліпец будзе працаваць намесьнікам дырэктара камунальнага праектна-вышукальнага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут Гомельаграпрамкамплект».
Нягледзячы на тое, што сам Андрэй Пачобут не атрымаў адпаведных папераў на рукі, гэтую інфармацыю пацьвердзілі сьледчы Арсень Нікольскі і адвакат Пачобута.
«Як мы бачым, усе тыя спробы наладзіць адносіны з Захадам і вось гэтыя дзеяньні адносна палітзьняволеных сьведчаць пра тое, што, на жаль, улады бліжэйшым часам не зьбіраюцца выпускаць палітвязьняў».
Міністэрства замежных справаў Літву заявіла сёньня, што падае апэляцыю на рашэньне Віленскага акруговага адміністратыўнага суду, які 27 жніўня задаволіў пазоў Уладзімера Пефціева і некалькіх беларускіх прадпрыемстваў супраць МЗС Літвы.
«Як тут можна казаць пра тое, што гэта законнае пакараньне, калі ўсім абсалютна відавочна, што Зьміцер Дашкевіч апынуўся за кратамі, не ўчыніўшы ніякіх правапарушэньняў?»
Многія апазыцыйныя кандыдаты ў розных рэгіёнах сутыкаюцца з тым, што іхныя звароты да выбарцаў, запісаныя на тэлебачаньні і радыё, улады спрабуюць адцэнзураваць, выразаць зь іх заклікі да байкоту і патрабаваньні вызваліць палітвязьняў.
28 жніўня 2012 году Зьмітру Завадзкаму споўнілася б 40 гадоў. Раніцай 7 ліпеня 2000 году ён быў выкрадзены па дарозе ў аэрапорт «Менск-2», куды ехаў сустракаць свайго сябра і калегу Паўла Шарамета. З таго часу пра лёс Дзьмітрыя Завадзкага нічога не вядома.
Яму інкрымінуецца распаўсюд сродкаў масавай інфармацыі без выходных дадзеных.
Кіраўніца Берасьцейскай гарадзкой арганізацыі партыі левых «Справядлівы сьвет» Людміла Дзенісенка, якая праз ЦВК была зарэгістраваная кандыдатам, зьбіраецца судзіцца за страчаны час, калі яна не магла весьці агітацыю.
Тацяна Манёнак: «Беларусі стала больш выгадна экспартаваць расейскую нафту. Таму азэрбайджанская нафта цяпер зусім не пастаўляецца ў Беларусь».
Палітвязьня вінавацілі ў «злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі калёніі». Такім чынам, ён выйдзе на волю не раней за 28 жніўня 2013 году.
«Тут немцы жылі ў беларускіх сем’ях, потым выяжджалі ў Міністэрства ўнутраных спраў, у раённыя аддзелы ўнутраных спраў. Гэта выключна інфармацыйна-адукацыйныя паездкі».
Набліжаны да беларускіх уладаў бізнэсовец Уладзімер Пефціеў выйграў адзін з судоў у Літве, рашэньне якога, тым ня меней, ніяк не ўплывае на санкцыі Эўразьвязу.
У Лібан уцяклі некалькі герархаў грэка-каталіцкай царквы, у тым ліку арцыбіскуп гораду Алепа. Незадоўга да гэтага была разгромлена яго рэзыдэнцыя.
У сераду ў Гаазе грамадзянская ініцыятыва «Мы памятаем» праводзіць акцыю памяці гвалтоўна зьніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьміцера Завадзкага.
Беларусь ня мае намеру адклікаць свайго амбасадара з Кіргізстану ў адказ на рашэньне ўладаў гэтай краіны адклікаць свайго амбасадара зь Менску.
Назіральная рада па выкарыстаньні СМІ пры ЦВК разглядала выпадкі выкарыстаньня бясплатнага тэлевізійнага і радыёэфіру кандыдатамі ў дэпутаты для агітацыі за байкот выбараў.
Віціс Юрконіс, палітоляг з Цэнтру дасьледаваньняў Усходняй Эўропы ў Вільні, патлумачыў нашаму радыё нядаўняе рашэньне Віленскага акруговага суду --> http://www.svaboda.org/content/article/24690093.html адносна Уладзіміра Пефціева:
28 жніўня ў Эўрапейскім судзе па правах чалавека ў Страсбуры пачнецца разгляд скаргі былога прэм’ер-міністра Ўкраіны Юліі Цімашэнкі аб парушэньні яе правоў.
Барыс Нямцоў і Леанід Мартынюк (рух «Салідарнасьць») прэзэнтуюць 28 жніўня чарговы даклад, прысьвечаны Ўладзіміру Пуціну: «Жыцьцё раба на галерах».
Кіргізстан будзе патрабаваць экстрадыцыі экс-прэзыдэнта Курманбека Бакіева і яго брата Джаныбека, якія хаваюцца ў Беларусі, празь міжнародныя арганізацыі, у тым ліку праз Выканаўчы камітэт СНД. Пра гэта заявіў прэсавы сакратар МЗС Кіргізстану Нуржыгіт Кадырбекаў на прэсавай канферэнцыі 28 жніўня.
Перадвыбарчы выступ кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Бабруйску Мацьвея Хатары не прапусьцілі ў эфір на канал «Беларусь-2» паводле рашэньня Назіральнай рады па кантролі за захаваньнем парадку і правілаў правядзеньня перадвыбарчай агітацыі ў СМІ.
Загрузіць яшчэ