У Беларусі ў разгары парлямэнцкая выбарчая кампанія. У любой нармальнай краіне ў такі час грамадзтва бурліла б, у мэдыях, палітычным жыцьці ішлі б вострыя дыскусіі пра лёс дзяржавы, яе пэрспэктывы. Адбывалася б параўнаньне праграмаў партыяў і кандыдатаў, палеміка вакол праектаў перамен, дыспуты паміж кандыдатамі. Тут жа — амаль поўная цішыня.