Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Недалучаныя спрабуюць дапамагчы Сырыі


Лідэры Руху недалучэньня перад пачаткам саміту ў Тэгеране
Лідэры Руху недалучэньня перад пачаткам саміту ў Тэгеране
У Тэгеране распачаўся двухдзённы саміт Руху недалучэньня. У ім бяруць удзел лідэры амаль 30 краінаў, не далучаных да найбольшых вайскова-палітычных блёкаў. Асноўнае пытаньне ў парадку дня — сытуацыя ў Сырыі.

Плянуецца стварэньне адмысловай групы ў пытаньнях Сырыі з удзелам прадстаўнікоў Ірану, Эгіпту, Вэнэсуэлы ды Іраку.

У часе выступу на саміце прэзыдэнт Эгіпту Мухамад Мурсі скрытыкаваў рэжым сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада і заявіў, што толькі актыўным умяшаньнем можна спыніць праліцьцё крыві.

Пан Гі Мун упершыню наведвае Іран пасьля таго, як заняў пасаду генэральнага сакратара ААН.

У ліку іншых пытаньняў, якія абмяркоўваюцца ў Тэгеране ў часе візыту Пан Гі Муна — іранска-ізраільскія дачыненьні і ядзерная праграма Ірану.

Пан Гі Мун сустрэўся з духоўным лідэрам Ірану аяталом Алі Хамэнэі і прэзыдэнтам Махмудам Ахмадзінэжадам і абмеркаваў зь імі недапушчальную рыторыку іранскага кіраўніцтва адносна Ізраілю, якому лідэры Ірану адмаўляюць у праве на існаваньне. Пан Гі Мун назваў гэтую рыторыку «абразьлівай і правакацыйнай».

Духоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэнэі ў сваім выступе заявіў, што Іран не імкнецца атрымаць ядзерную зброю, але пакідае за сабою права на распрацоўкі ў галіне атамнай энэргетыкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG