Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель. Каб падаць заяву, кандыдат у дэпутаты мусіць чакаць на прыступках


Уладзімер Няпомняшчых ля дзьвярэй гомельскай тэлерадыёкампаніі
Уладзімер Няпомняшчых ля дзьвярэй гомельскай тэлерадыёкампаніі

Кандыдат у дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Гомельскай-Навабеліцкай выбарчай акрузе № 36 Уладзімер Няпомняшчых на прыступках тэлерадыёкампаніі «Гомель» чакае, пакуль у яго прымуць заяву з патрабаваньнем тлумачэньняў — чаму ягоны тэлевыступ 29 жніўня не пусьцілі ў эфір.

«У першай палове дня я спрабаваў датэлефанавацца да кіраўніцтва тэлерадыёкампаніі, каб даведацца, зь якой прычыны мой зварот 29 жніўня не пусьцілі ў эфір. Сакратарка патлумачыла, што нікога з кіраўніцтва кампаніі няма, а дырэктар Котаў „знаходзіцца на тэрыторыі“. Па абедзе я прынёс заяву, аднак нават сакратарка ў фае ня выйшла. Міліцыянт папярэдзіў, што гэта рэжымны аб’ект і знаходзіцца тут нельга. Я выйшаў на вуліцу й сеў у чаканьні на прыступках», — паведаміў кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Няпомняшчых.

28 жніўня Ўладзімер прыйшоў на запіс у студыю тэлерадыёкампаніі «Гомель» у футболцы, на якой было напісана: «За Беларусь без Лукашэнкі». Намесьніца дырэктара Сьвятлана Яўрасава прапанавала кандыдату пераапрануцца: маўляў, у такім выглядзе могуць не прапусьціць у эфір.

Перад запісам звароту да выбарцаў кандыдата папярэдзілі пра адміністрацыйную адказнасьць за абразу, прапаганду гвалту, жорсткасьці, міжнацыянальнай варожасьці. Пасьля Няпомняшчых запісалі — нічога забароненага ён не казаў. Гаварыў толькі пра тое, што выбараў няма — і людзям ня варта ісьці на выбарчыя ўчасткі. Сказаў і пра цяжкае эканамічнае становішча краіны як вынік праўленьня рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Зварот кандыдата ў эфір не пусьцілі.

Уладзімер Няпомняшых паўтарыў свой зварот для аўдыторыі «Свабоды».

Поўны выступ Уладзімера Няпомняшчых
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:04 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG