Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдата Мікалая Расюка не пусьцілі ў эфір


Мікалай Расюк
Мікалай Расюк

30 жніўня перадвыбарчы выступ кандыдата ў дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Расюка не паказалі на тэлеканале «Беларусь-2».

Актывіст балятуецца ў Палату прадстаўнікоў па Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акрузе № 84. Замест звароту да выбарцаў паказалі застаўку з краявідамі Магілёва.

29 жніўня выступ Мікалая Расюка не прагучаў па дзяржаўным радыё. Паводле актывіста, выступ па тэлебачаньні быў аналягічным радыйнаму. У ім ён заклікаў выбарцаў байкатаваць выбары. Спасылаўся на рашэньне партыі.

30 жніўня не паказалі па тэлебачаньні й выступ яшчэ аднаго вылучэнца ад АГП Аляксея Кірыенкі. Напярэдадні яму не далі слова на дзяржаўным радыё. Як і Расюк, Кірыенка ў звароце да выбарцаў заклікаў іх байкатаваць выбары.

Поўны выступ Мікалая Расюка, наноў запісаны для Радыё Свабода.


Поўны выступ кандыдата ад АГП Мікалая Расюка
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:48 0:00
Наўпроставы лінк

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG