Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Сурапіна: «Гэта не нагода, каб раскісаць»


Алена Сурапіна
Алена Сурапіна
Маці Антона Сурапіна Алена пра тое, што сыну прад’яўленае абвінавачаньне, даведалася ад журналістаў. Адвакат абвінавачаньня яшчэ ня бачыла.

Алена Сурапіна: «Я спадзяюся, што раз абвінавачаньне прад’явілі, значыць, так і трэба, усё ж некалькі тыдняў прайшло. Я заўтра зьбіралася ехаць у Менск, пісаць у КДБ нейкі ліст, каб мне патлумачылі, што адбываецца з маім сынам. А тут яны апярэдзілі мае крокі. Я думаю, што гэта не нагода, каб раскісаць. Яны, напэўна, мусяць яшчэ разабрацца, і думаю, што ўсё будзе нармальна. Нават ня ведаю, пра што яшчэ гаварыць... Такая навіна....»

Заўтра Алена Сурапіна плянуе перадаць сыну перадачу. Са сваякамі іншага абвінавачанага, Сяргея Башарымава, бацькі Антона Сурапіна ня маюць ніякіх кантактаў і нічога пра гэтую сям’ю ня ведаюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG