Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадоцкі райсуд не задаволіў выбарчыя скаргі апазыцыянэраў


Леанід Атухоў, архіўны здымак
Леанід Атухоў, архіўны здымак

Віцебскі абласны камітэт БСДП (Грамада) і Віцебская абласная Рада Партыі БНФ спрабавалі аспрэчыць рашэньне Гарадоцкага райвыканкаму наконт фармаваньня ўчастковых выбарчых камісій.

У заявах гаварылася пра парушэньні падчас фармаваньня ўчастковых камісій № 34 і № 36, куды не ўключылі апазыцыйных актывістаў. Старшыня Гарадоцкага райсуду Аляксандар Ляшковіч пакінуў скаргі апазыцыянэраў без задавальненьня.

Выступаючы на судзе, старшыня раённай суполкі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў зьвярнуў увагу на тое, што ва ўчастковай камісіі № 34 увогуле няма ніводнага прадстаўніка ад партый. Туды не ўключылі і вылучэнца ад Партыі БНФ — адзінага прадстаўніка рэгіянальнай партыйнай структуры .

Сябар БСДП (Грамада) Леанід Гаравы, якога не ўключылі ў склад участковай камісіі № 36, засьведчыў на судзе, што падчас фармаваньня камісіі былі дапушчаны парушэньні выбарчага заканадаўства. Так, у дакументах аб вылучэньні ў камісію трох чалавек былі дапушчаны памылкі: няправільна ўказаны адрасы пражываньня або выбаршчыкі ня ставілі ўласнаручна дату падпісаньня заявы. Але гэта ня стала аргумэнтам для адмены рашэньня райвыканкаму, як і заява актывіста пра тое, што нормы артыкула 5 Канстытуцыі і артыкула 34 Выбарчага кодэксу надаюць прыярытэт палітычным партыям у выбарах, між тым, як абодвум прадстаўнікам апазыцыйных партый было адмоўлена ў іх жаданьні працаваць ва ўчастковых выбарчых камісіях.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG