Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэралы вінавацяць Мядзьведзева ў нерашучасьці падчас вайны з Грузіяй


Высокія вайсковыя чыны Расеі зьвінавацілі прэм’ер-міністра Дзьмітрыя Мядзьведзева ў нерашучасьці падчас вайны ў Паўднёвай Асэтыі ў 2008 годзе, калі Мядзьведзеў займаў пасаду прэзыдэнта і вярхоўнага галоўнакамандуючага. Паводле генэралаў, гэта прывяло да людзкіх стратаў, якіх можна было пазьбегнуць.

Гэтыя закіды прагучалі ў дакумэнтальным фільме, выкладзеным у інтэрнэт у чацьвёртую гадавіну вайсковага канфлікту паміж Грузіяй і Расеяй. Былы начальнік Генштабу Расейскай Фэдэрацыі генэрал Юры Балуеўскі заявіў у інтэрвію, паказаным у фільме, што Мядзьведзеў і яго атачэньне «баяліся даць каманду», пакуль не атрымалі «высьпятка» ад Пуціна.

Сам Уладзімір Пуцін заявіў сёньня журналістам, што Генштаб падрыхтаваў плян вайсковай апэрацыі на выпадак канфлікту з Грузіяй яшчэ напрыканцы 2006 году. Пры гэтым Пуцін дадаў, што знаходзячыся ў жніўні 2008 году на Алімпіядзе ў Пэкіне, ён двойчы тэлефанаваў Мядзьведзеву пасьля пачатку канфлікту.

Мядзьведзеў, які цяпер знаходзіцца ў Паўднёвай Асэтыі, у сваю чаргу, заявіў, што рашэньне аб вайсковай апэрацыі было прынятае «своечасова».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG