Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прапаганда «скрыжавала» Эрыксана з Карлсанам


Афіцыйная прапаганда працягвае абвінавачваць Швэцыю ў пачатку дыпляматычнага канфлікту зь Беларусьсю.

У выніковай навінавай праграме на АНТ, а потым і ў «Панараме» на «Першым канале» былі паказаныя разгорнутыя сюжэты пра «дэструктыўную палітыку» Стакгольму, якая пашкодзіць выключна самім швэдам.

У сюжэтах сьцьвярджалася, што «афіцыйны Стакгольм упаў у палітычную гістэрыю», а міністар замежных спраў Карл Більд «толькі і робіць, што троліць у Твітэры», спрабуючы абяліць свайго няўдалага стаўленіка.

Палітоляг Юрый Шаўцоў на ўсіх тэлеканалах прааналізаваў: кепскае веданьне ўладамі Швэцыі рэгіёну, у якім яна адсутнічала апошнія 300 гадоў, прывяло да таго, што ў Беларусь быў прызначаны самы няўдалы дыплямат з усіх магчымых — Стэфан Эрыксан. Той, маўляў, зьблізіўся з маргінальным колам інтэлектуалаў, яго ня раз лавілі за руку ў спробе нашкодзіць беларускай дзяржаве.

На разьвітаньне па БТ прадэманстравалі зроблены на хуткую руку мультфільм, дзе добра вядомаму дзіцячаму пэрсанажу Карлсану «прыкруцілі» галаву Эрыксана. У інтэрпрэтацыі аўтараў сюжэту Карлсана ня любяць нават у Швэцыі: «Яго лічаць хамам, эгаістам, падманшчыкам і правакатарам».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG