Іран ужо мае дастаткова ўзбагачанага ўрану на выраб пяці невялікіх ядзерных боегаловак. Чакаць з вайсковым умяшаньнем да таго часу, пакуль ён займее паўнацэнную ядзерную зброю – няма сэнсу. З такой заявай выступіў сёньня сэнатар ад Канэкцікуту Джозэф Лібэрман, падчас візыту ў штаб-кватэру Радыё Свабода ў Празе.
Лібэрман дадаў, што ядзерная зброя ў руках Тэгерану пагражае ня толькі ЗША, Ізраілю і краінам Захаду, але ўсяму сьвету. Пры гэтым сэнатар падкрэсьліў, што Злучаныя Штаты будуць уважаць аб вайсковай акцыі толькі пасьля таго, як усе іншыя спосабы ўплыву на іранскія ўлады – дыпляматычныя, і эканамічныя – канчаткова дакажуць сваю безвыніковасьць.