Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачынаюцца выступы кандыдатаў


Тэлевежа ў Менску
Тэлевежа ў Менску
З 27 жніўня кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пачнуць свае перадвыбарныя выступленьні па тэлебачаньні і радыё.

Кандыдаты маюць права на адзін бясплатны выступ са сваёй перадвыбарчай праграмай па дзяржаўным тэлебачаньні і адзін — па дзяржаўнаму радыё.

Выступы павінны праходзіць па тэлебачаньні — з 19.00 да 20.00, па радыё — з 18.00 да 19.00.

Кандыдаты, якія вылучаюцца ў Менску, змогуць агучыць сваю перадвыбарчую праграму па тэлеканале «Беларусь 2» і на хвалях радыёстанцыі «Сталіца». Кандыдаты, зарэгістраваныя па абласьцях, акрамя Менскай, выступяць па мясцовых тэле і радыёканалах. Кандыдатам ад Менскай вобласьці эфірны час пададуць «СТВ» і радыё «Сталіца».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG