Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паслом Беларусі ў Расеі могуць прызначыць першага намесьніка кіраўніка МЗС


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка разглядае кандыдатуру першага намесьніка міністра замежных спраў Ігара Петрышэнкі на пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага амбасадара Беларусі ў Расеі.

«Я думаю, што гэта найбольш падрыхтаваны чалавек, і яму, напэўна, і ўваходзіць ня трэба ў пасаду, таму што ён працаваў у пасольстве», — заявіў Лукашэнка.

«І другое: ён уцягнуты ў фармаваньне ўжо Эўразійскага зьвязу, да 2015 году мы павінны яго сфармаваць. Таму тут бязбольна мы можам вырашыць гэтую праблему.

Расейскі напрамак вельмі важны для нас, і там павінен быць пасол, які, па-першае, добра ведае і Маскву, і Расею, і які пасьвячоны ў тыя пытаньні, якія сёньня ёсьць у адносінах паміж Беларусьсю і Расеяй».

Лукашэнка таксама падкрэсьліў, што ня варта выпускаць з-пад увагі і фармаваньне адзінай эканамічнай прасторы, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Кіраўнік краіны заявіў, што ў сувязі з магчымым прызначэньнем Петрышэнкі паслом Беларусі ў Расеі неабходна зрабіць адпаведныя перастаноўкі ў Міністэрстве замежных спраў.

«МЗС павінна працаваць, трэба разгортваць гэтую працу апэратыўна, тым больш — кандыдаты ў нас на замяшчэньне пасады намесьніка ёсьць, і пажадана, каб мы ўжо сёньня вызначыліся і прызначылі гэтых людзей».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG