Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сікорскі: «Мы бачым 10 мільёнаў эўрапейцаў у Беларусі»


27 жніўня ў Таліне пачаўся міжнародны сэмінар, які праводзіць Эстонскі цэнтар «Усходняга партнэрства».

Адкрываючы гэтую імпрэзу, міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт адзначыў, што Беларусь па-ранейшаму застаецца краінай зь нізкім роўнем свабоды і дэмакратыі, краінай, у якой па-ранейшаму ёсьць палітычныя вязьні.

«Беларусь мае складаныя дачыненьні, дакладней, трэньні зь некаторымі краінамі. І мы ўважліва назіраем за тым, што ў яе здарылася са Швэцыяй», — сказаў Урмас Паэт.

Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі адзначыў, што ў Польшчы ёсьць свае гістарычныя прычыны асабліва ўважліва сачыць за тым, што адбываецца ў Беларусі. «Мы асабліва хвалюемся за лёс маладых беларусаў, якія хочуць жыць так, як жывуць у Эўропе».

Сікорскі таксама сказаў, што калі ў Польшчы глядзяць на Беларусь, то бачаць там 10 мільёнаў эўрапейцаў, якія заслугоўваюць такога ж роўню свабоды і дэмакратыі, які ёсьць у дэмакратычнай Эўропе.

Сярод удзельнікаў сэмінару — праваабаронцы Гары Паганяйла і Павал Сапелка, палітолягі Ўладзімер Падгол і і Валерыя Касьцюгова, журналісты Марына Коктыш, Вольга Хвоін ды іншыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG