Студэнт, які падчас выступу Аляксандра Лукашэнкі падняў паперку з надпісам «Ратуйце», — першакурснік спэцыяльнасьці «Біятэхналёгія» Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Раман.
Віцяблянку Яну Пінчук на запыт Генпракуратуры Беларусі 1 верасьня экстрадавалі з Расеі ў віцебскі СІЗА № 2, паведаміла прэс-служба Генпракуратуры.
У склад місіі ўваходзіць 14 чалавек з розных краінаў сьвету на чале з кіраўніком арганізацыі Рафаэлем Гросі.
Кіраўніка горадзенскага «Цэнтру гарадзкога жыцьця» журналіста Паўла Мажэйку затрымалі напярэдадні, 31 жніўня. Цяпер высьветліліся абставіны яго затрыманьня.
Падчас «адкрытага ўроку» для вучняў школ Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў сваякоў пісьменньіка Васіля Быкава ў тым, што яны прадалі ягоныя мэдалі на рынку.
Паглядзелі, якія зьмены і новаўвядзеньні чакаюць беларусаў у верасьні 2022 году.
У Беларусі працягваецца перасьлед праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі.
Першага верасьня ў Менскім гарадзкім судзе пачынаецца працэс над былой журналісткай БТ, сябрам Каардынацыйнай рады Ксеніяй Луцкіной. Ёй пагражае да 12 гадоў зьняволеньня. Расказваем, чым яна займалася.
Паводле стану на 1 верасьня, беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі ўжо 1326 чалавек. Паводле падлікаў іншых ініцыятываў, іх можа быць нават больш.
Затрымлівалі айца Ўладзіслава Багамольнікава брутальна, ГУБАЗіК выламаў дзьверы ў ягонай кватэры. Цяпер яго трымаюць у турме на Акрэсьціна.
Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуваньні родным і блізкім апошняга кіраўніка СССР Міхаіла Гарбачова, які памёр увечары 30 жніўня на 92-м годзе жыцьця.
Як варта ацаніць ролю першага і апошняга прэзыдэнта СССР у найноўшай беларускай гісторыі? Ці адрозьніваюцца сусьветныя і нацыянальныя ацэнкі ягонага значэньня? Як трэба ацэньваць гістарычныя постаці — паводле іх намераў ці паводле вынікаў іх дзейнасьці?
Аляксандар Дабравольскі ў 1989 годзе быў абраны народным дэпутатам СССР па адной з акругаў у Менску. У савецкім парлямэнце Дабравольскі ўвайшоў у Міжрэгіянальную парлямэнцкую групу — першую апазыцыю ў савецкім парлямэнце. У той час Аляксандар Дабравольскі сутыкаўся з Гарбачовым.
Свабода пагаварыла з нобэлеўскай ляўрэаткай у літаратуры Сьвятланай Алексіевіч пра спадчыну, якую пакінуў па сабе апошні кіраўнік Савецкага Саюзу.
Банк спасылаецца на канкрэтныя рэглямэнты ЭЗ. Пагаварылі з кліентамі некаторых польскіх банкаў.
Хто за кратамі, хто ў эміграцыі. Прайшла прэм’ера дакумэнтальнага фільму пра праваабаронцаў Беларусі.
Фільм Віталя Манскага паказвае паўсядзённае жыцьцё Міхаіла Гарбачова, які жыве ў службовым доме пад Масквой.
Хто пахаваны ў лесе за Навабеліцай? Разьбіралася Свабода.
Гэта трэці вядомы падобны вырак супраць беларусаў за спробы далучыцца да добраахвотнікаў ва Ўкраіне.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1308 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
Малодшаму сыну Аляксандра Лукашэнкі Мікалаю 31 жніўня спаўняецца 18 гадоў, свой дзень нараджэньня ён адзначае на назаўтра пасьля бацькі. У публічнай прасторы Мікалай ужо больш за чатырнаццаць гадоў.
Рашэньне прыняў урад у Бішкеку ў рамках дзеяньня новай дзяржаўнай праграмы.
У Маскве на 92-м годзе жыцьця памёр Міхаіл Гарбачоў — апошні генэральны сакратар ЦК КПСС і адзіны прэзыдэнт СССР.
На 92-м годзе жыцьця памёр Міхаіл Гарбачоў, апошні генэральны сакратар ЦК КПСС і першы ды апошні прэзыдэнт СССР.
У 2020 годзе ў прэзыдэнцкім пасёлку Дразды адкрылася прыватная гімназія, дзе цяпер вучацца дзеці супрацоўнікаў кіраўніцтва спраў Лукашэнкі, сілавікоў, бізнэсоўцаў, але галоўнае — сям'і самога Лукашэнкі.
Дзякуючы новаму распараджэньню Міністэрства замежных спраў Польшчы тысячы беларусаў і ўкраінцаў могуць вырашыць праблемы зь легалізацыяй знаходжаньня ў дзяржаве.
У Польшчы затрымалі мясцовага стрымэра Войцеха Aльшанскага, вядомага прарасейскімі і фашысцкімі поглядамі.
35-гадовага Мікалая Брэдзелева абвінавачваюць у злоўжываньні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі і фінансаваньні экстрэмісцкага фармаваньня.
Настаўніца гісторыі з Бабруйску Ларыса Секержыцкая ў сакавіку прыйшла ў школу з жоўта-блакітнай стужкай у валасах. Яе судзілі, а потым не працягнулі кантракт, хаця паводле закону ня мелі права.
«Пазыцыя Літвы пасьля 24 лютага не зьмянілася»,— заявіла Інгрыда Шыманіце.
Графалягічная экспэртыза ў Празе пралівае новае сьвятло на асобу нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў. Паводле Сяргея Абламейкі, новыя факты пацьвярджаюць яго выснову, што менавіта група Каліноўскага стаяла ля вытокаў беларускай нацыянальнай палітычнай гісторыі.
Свабода паглядзела, дзе цяпер міліцэйскія начальнікі, якія адзначаліся пры разгонах акцый пратэсту.
Беларуская лёгкаатлетка, якую спрабавалі сілай адправіць з Алімпіяды ў Токіё ў Беларусь, упершыню выступіла ў афіцыйных спаборніцтвах як польская спартсмэнка. Яна перамагла ў індывідуальным забегу на 100 мэтраў у клюбным чэмпіянаце Польшчы.
35-гадовага Мікалая Брэдзелева абвінавачваюць па ч. 2 арт. 424 КК (злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) і арт. 361-2 КК (фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня).
Пра гэта паведамляе балтыйскае інфармацыйнае агенцтва BNS.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1307 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
Пра гэта паведамілі ў эфіры дзяржтэлеканала СТВ, піша «Новы час».
Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль у інтэрвію аўстрыйскаму тэлеканалу ORF выказаў сумневы, што ідэя забароны на выдачу віз будзе мець аднагалосную падтрымку.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі завяршыў расьсьледаваньне справы супраць прызнаных тэрарыстычнай арганізацыяй «Атрадаў грамадзянскай самаабароны» і перадаў матэрыялы ў пракуратуру для накіраваньня ў суд, паведамляе прэс-служба КДБ.
28 жніўня споўнілася б 50 гадоў тэлеапэратару Дзьмітрыю Завадзкаму, беларускаму журналісту, супрацоўніку Грамадзкай расейскай тэлевізіі (ОРТ, цяпер — Першы канал). Ён зьнік 7 ліпеня 2000 году, на той момант яму было 27 гадоў
У «сьпіс грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці», МУС 26 жніўня ўнесла прозьвішчы яшчэ пяці чалавек.
Упершыню за шматлікія гады ў пачатковай школе № 4 у Беластоку не набралі першай клясы, у якой дзеткі мелі магчымасьць вывучаць беларускую мову як прадмет.
Пра новыя факты палітычных рэпрэсій у Беларусі паведамляе агенцтва BPN.
У Пакістане ахвярамі ліўневых дажджоў ужо сталі сама меней каля тысячы чалавек, у зоне бедзтва — дзясяткі мільёнаў жыхароў. Урад Пакістану абвясьціў надзвычайнае становішча на ўсёй тэрыторыі краіны.
Учора Літва зафіксавала рэкордную колькасьць мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна трапіць на тэрыторыю краіны зь Беларусі ў 2022 годзе — 124 чалавекі.
Блогер Марцін Крам вучыўся ў акадэміі МУС і працаваў у беларускай міліцыі. Нядаўна атрымаў розгалас выпадак, калі яго разам зь ягонай дзяўчынай Юліяй пабілі ў Польшчы.
Аляксей Качановіч — навуковец-фізык, у Заграбе жыве зь лістапада 2021 году. Для праекту Свабоды «Новая зямля» ён падзяліўся сваімі ўражаньнямі ад жыцьця ў Харватыі.
Стаўленьне ўкраінцаў да беларусаў рэзка пагоршылася пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны і працягвае істотна пагаршацца.
У новым расьсьледаваньні ByPol расказвае, як выкладчыкі і курсанты Вайсковай акадэміі Беларусі ўдзельнічалі ў фальсыфікацыях вынікаў галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году і папярэдніх, а таксама на рэфэрэндуме па зьменах у Канстытуцыю 2022 году.
Загрузіць яшчэ