Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску судзяць прэс-сакратара сотавага апэратара А1 Мікалая Брэдзелева


Мікалай Брэдзелеў
Мікалай Брэдзелеў

35-гадовага Мікалая Брэдзелева абвінавачваюць па ч. 2 арт. 424 КК (злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) і арт. 361-2 КК (фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня).

Судзяць Брэдзелева паводле зьмененага артыкулу за «фінансаваньне экстрэмісцкага фармаваньня». У рэдакцыі Крымінальнага кодэксу ад 26 траўня гэтая фармулёўка адсутнічае. Цяпер гэта «фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці або дзейнасьці, накіраванай на рэабілітацыю нацызму», піша «Вясна».

За кратамі Мікалая ўтрымліваюць ужо дзявяты месяц — яго затрымалі 10 сьнежня 2021 году.

Праваабаронцам вядома, што, што сілавікі білі яго пасьля затрыманьня. На праўладных каналах тады зьявілася «пакаяльнае» відэа зь Мікалаем, дзе падамлялася, што ён нібыта «зьліваў» інфармацыю блогеру Антону Матольку. Характар інфармацыі невядомы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG