Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка абмяркоўваюць тое, што ў Цьвярской вобласьці плянуюць адчыніць музэй Сталіна.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да суродзічаў з нагоды Дня Волі.
Юрыю Рубцову знайшлі працу, але не змаглі прымусіць падпісаць дамову, і яшчэ да заканчэньня працоўнага дня адвезьлі ў спэцкамэндатуру.
Журналіст паўночна-каўкаскай службы Радыё Свабода Лёма Чабаеў лічыць, што падазраваныя ў забойстве расейскага апазыцыянэра Барыса Нямцова маглі выконваць заданьне прэзыдэнта Чачні Рамзана Кадырава. Але гэта не было ўзгоднена з Пуціным.
Мікалай Лаўранюк зь рэлігійных перакананьняў не жадае атрымліваць беларускі пашпарт і жыве з савецкім. Толькі прайшоўшы шмат судоў, ён дабіўся права атрымліваць пэнсію па дакумэнце неіснуючай дзяржавы. Але галасаваць на прэзыдэнцкіх выбарах яму дазвалялі па савецкім.
Каля двух дзясяткаў прадпрымальнікаў ня трапілі ў Рэчыцкі райвыканкам на грамадзкае слуханьне наконт будаўніцтва, у выніку якога зьнікне шмат працоўных месцаў.
У гарадзенскіх школах апытваюць дзяцей — ці хочуць яны вывучаць гісторыю і геаграфію Беларусі па-беларуску. Большасьць не пагаджаецца.
Апэрацыю па трансплянтацыі палавога органа хірургі праводзілі цягам 9 гадзінаў.
Некаторыя мэдыі Швэйцарыі тлумачаць гэтым адсутнасьць расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна на публіцы ў апошнія дні.
Кніга пра Міхаіла Марыніча рыхтавалася пры ягоным жыцьці, але зьявіцца толькі праз паўгоду пасьля сьмерці.
У інтэрвію Свабодзе расейскі культурны дзяяч Марат Гельман разважае пра бязрадасныя пэрспэктывы Расеі пасьля забойства Барыса Нямцова і ўварваньня ва Ўкраіну.
З Сьвятланы Давыдавай зь Вязьмы зьнятыя ўсе абвінавачваньні і дадзенае права на рэабілітацыю, паведаміў яе адвакат Іван Паўлаў.
Забітыя склады, малыя заробкі, звальненьні і беспрацоўе. Як цунамі расейскага крызісу пахавала пад сабой колішніх флягманаў магілёўскай прамысловасьці.
Якія тэмы, на ваш погляд, маюць стаць асноўнымі падчас шэсьця на Дзень Волі? Прыдумайце спокліч, намалюйце фарбамі або зрабіце ў фаташопе плякат і дашліце нам.
Былы супрацоўнік ГРУ, радыёінжынэр Генадзь Краўцоў ужо 9 месяцаў знаходзіцца пад арыштам паводле абвінавачаньня ў дзяржаўнай здрадзе.
Адвакат Надзеі Саўчанкі, якая знаходзіцца ў маскоўскай турме і якая мае праблемы пры выхадзе з працяглай галадоўкі, паведаміў Радыё Свабода, што расейскі бок дазволіў наведваньне яго падабароннай украінскімі лекарамі.
Ковенскі акруговы суд прызнаў 84-гадовага Станіславаса Дрэлінгаса вінаватым у дачыненьні да генацыду і асудзіў яго да пяці гадоў пазбаўленьня волі.
Літаратары Алесь Аркуш і Вінцэсь Мудроў заявілі пра свой выхад з Беларускага ПЭН-цэнтру.
Продаж такіх напояў можа пачацца ўжо ўлетку.
Міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бяз межаў» разблякуе доступ да дзевяці інфармацыйных сайтаў у 11 краінах сьвету ў рамках барацьбы з цэнзурай у інтэрнэце.
Журналістка Радыё Свабода Шахіда Якуб пагутарыла з дзьвюма жанчынамі, якія ваююць на Данбасе з розных бакоў фронту.
Рэпартаж Радыё Свабода зь вёскі Чэхаўцы Лідзкага раёну, дзе мясцовы прадпрымальнік утрымліваў у гаражы 16 віетнамцаў-нелегалаў.
Міністэрства аховы здароўя сваім загадам уводзіць кантроль за выпісваньнем рэцэптаў і продажам лекавых прэпаратаў айчыннай вытворчасьці. Як гэтую ініцыятыву ўспрымаюць лекары і спажыўцы?
Сёньня на 67-м годзе жыцьця памёр папулярны ангельскі пісьменьнік Тэры Прачэт, які выдаў больш за 70 кнігаў.
Цэнтральны суд Гомеля аштрафаваў на 3,6 мільёна журналістку-фрылансэра Ларысу Шчыракову — за выраб без акрэдытацыі Міністэрства замежных спраў «прадукцыі СМІ» для тэлеканалу «Белсат».
«Sokrat Janowicz Pisarz transgraniczny; Studia, wspomnienia, materiały»; выдавецтва «Trans Humana», Беласток 2014; ст. 520.
12 сакавіка ў кватэры магілёўскага журналіста Ігара Барысава адбыўся ператрус. Супрацоўнікі міліцыі забралі кампутары, мадэм і нататнік.
Ва Украіне — яшчэ адно гучнае самагубства, сёмае за апошнія некалькі месяцаў.
Пачаўся рух па вызначэньні кандыдата на пасаду генэральнага сакратара ААН. Многія вядомыя асобы кажуць пра тое, што настаў час замест «яго» абраць «яе».
Госьць Свабоды — вядомы расейскі публіцыст, блогер, музычны крытык, адзін зь першых прапагандыстаў рок-музыкі ў Савецкім Саюзе Арцём Троіцкі.
У прыватнай кватэры, якую арандуюць магілёўскія праваабаронцы, міліцыя праводзіць ператрус.
У Ірляндыі занепакоеныя бясьпекай гомельскага праваабаронцы і яго сям’і, а ў Беларусі — ня надта.
Абарона ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка кажа, што мае новы доказ яе недатычнасьці да гібелі расейскіх журналістаў, якую ёй інкрымінуюць ў Расеі.
Уладзімер Пуцін скасаваў свой удзел у сёньняшняй калегіі ФСБ Расеі. Расейскага кіраўніка на людзях ня бачылі з 5 сакавіка.
З 6 сакавіка Ўладзімер Пуцін не зьяўляецца на публіцы. Twitter выказвае свае вэрсіі.
Адзінае, на што пагадзіліся новыя ўласьнікі дзелавога выданьня і калектыў рэдакцыі, — стварыць камісію па рэдакцыйнай палітыцы.
Судзьдзя Цэнтральнага раёна Гомеля Віктар Казачок аштрафаваў незалежную журналістку Ларысу Шчыракову на 3 млн 600 тысяч рублёў.
Сёньня ў Менску праходзіць трэці раўнд перамоваў па праекце пагадненьня аб спрашчэньні візавых фармальнасьцяў паміж Рэспублікай Беларусь і Эўрапейскім Зьвязам.
Яе падазраюць у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Пра гэта ёй паведаміў сьледчы Ўпраўленьня дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю па Гарадзенскай вобласьці.
Тры гадзіны доўжыўся ператрус у кватэры магілёўскага журналіста Ігара Барысава, якога падазраюць у паклёпе на дырэктара ААТ «Стужка».
За мінулы год толькі ў Цярнопальскай вобласьці Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату страціла шэсьць парафіяў.
Гомельская журналістка Ларыса Шчыракова не спадзяецца на справядлівае разьбіральніцтва па яе адміністрацыйнай справе. Інтэрвію перад судом.
Гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову сёньня будуць судзіць за сюжэты пра незадаволеных прадпрымальнікаў.
Амэрыканскі экспэрт Робэрт Легволд перакананы: «Улічваючы расейскі кантэкст, можна сказаць: дзесьці плавае нашмат большая рыба».
Падзеі і даты новага дня.
З тых часоў на сайце Крамля заднім лікам паведамлялася ў тым ліку і пра сустрэчы, якія прайшлі да выходных. У Крамлі настойваюць, што прэзыдэнт здаровы, паведамляе РБК.
Адзіны сьпіс невыязных даўжнікоў на расейска-беларускай мяжы зьявіцца бліжэйшым часам, разьлічвае кіраўнік расейскай управы федэральнай службы судовых прыставаў па Маскве Аляксандр Сьцебака.
Як з гумарам павіншаваць з днём вынаходніка і рацыяналізатара, сельскай прамысловасьці ці дэсантніка — у новым цыклі паштовак «Ад Лявона».
Грошы ад былога прадпрымальніка і палітвязьня патрабуе ваўкавыская ўправа Фонду сацыяльнай дапамогі насельніцтву. «Нічога я плаціць не зьбіраюся», — сказаў Свабодзе Мікалай Аўтуховіч.
Дваццаціпяцігодзьдзе адраджэньня грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі адзначае ў адзіноце ўніят са Шклова Аляксандар Грудзіна.
Загрузіць яшчэ