Дзеяньні другога пілёта «Аэробуса-320», які пацярпеў крушэньне ў Альпах, прывялі да гібелі 150 пасажыраў і членаў экіпажа.
Ваенная пракуратура дала ацэнку дзеяньням дыспэтчараў аэрадрома «Паўночны» — аднаму з іх будзе выстаўленае абвінавачваньне ў «наўмысным», а другому — у «ненаўмысна давядзеньні да авіякатастрофы».
Акцыю памяці Нямцова арганізавала мясцовае моладзевае аддзяленьне партыі «РПР-Парнас». Пікет быў узгоднены з уладамі.
Як стала вядома ў пятніцу, Томас Транстромер памёр 26 сакавіка.
«Я бы і прагаласаваў за разумную, прыгожую жанчыну, якая адпавядае маім крытэрам палітыка».
Кіроўцам аўтамабіляў ад 2016 году прыйдзецца плаціць за язду па нямецкіх аўтамагістралях.
Расея выдасьць крэдыт Беларусі ў памеры 110 мільёнаў даляраў, прычым у расейскіх рублях
За карыкатуры на прарока Мухамэда рэдакцыя францускага часопіса «Шарлі Эбдо» была расстраляная тэрарыстамі. Водгалас тых аўтаматных чэргаў доўга яшчэ чуўся ў эўрапейскіх сталіцах і мусульманскіх краінах.
У Менску выйшаў даведнік «Композиторы Беларуси», складзены на замову і пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі.
Украінскі праваабаронца, жыхар гораду Чаркасы Валеры Макееў, які больш за тры месяцы правёў у палоне прарасейскіх сэпаратыстаў (ад жніўня да лістапада 2014 году), напісаў антываенную песьню пад назвай «Мір настане!».
У студыі Свабоды процілеглыя меркаваньні ў пытаньні выкарыстаньня Пагоні выказваюць гісторык-геральдыст Анатоль Цітоў і дырэктар рэклямнай агенцыі Зьміцер Вайноўскі.
Кіраўніца прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Майра Мора паведаміла, што перамовы пра спрашчэньне візавага рэжыму паміж Беларусьсю і Эўразьвязам працягваюцца.
Аглядальнік беларускай службы Радыё Свабода Юры Дракахруст стаў ляўрэатам прэміі імя вядомага палітоляга Сьвятланы Навумавай у намінацыі «Аналітыка».
Адна з найстарэйшых незалежных газэт Беларусі, дзелавы штотыднёвік «Белорусы и рынок» — пад пагрозай закрыцьця: з-за канфлікту з кіраўніцтвам журналісты гатовыя пазвальняцца.
Бліц-агляд падзеяў і датаў гэтага дня.
У авіякампаніях Germanwings і Lufthansa глыбока шакаваныя заявай францускіх уладаў аб тым, што другі пілёт A320, які разьбіўся ў Альпах, хацеў зьнішчыць самалёт, заявіў на прэс-канфэрэнцыі кіраўнік Lufthansa Карстэн Шпор.
Новая кніга Сяргея Навумчыка пра год, калі былі зьмененыя нацыянальныя герб і сьцяг ды вернутыя савецкія сымбалі, у парлямэнце зьбітыя ўдзельнікі галадоўкі-дэпутаты апазыцыі.
У Гомелі абавязаных працаваць грамадзян пачалі арыштоўваць за прагулы. Найперш гэта датычыць тых бацькоў, які адмовіліся ад дзяцей і ня сплочваюць дзяржаве грошы на іх утрыманьне.
«Гэта ня гумар, гэта канфіскаваныя кнігі зь бібліятэк», — падкрэсьліў дарадца прэзыдэнта РФ Уладзімір Талстой.
Падставай паслужыў матэрыял на сайце тэлеканала «Белсат» пад назвай «За забітае дзіцё пакаралі пэдагогаў ды мэдыкаў».
Гарадзенскім актывістам БХД Сяргею Верамеенку і ягонаму сыну Мікалаю Міністэрства транспарту скасавала ліцэнзію на перавозку пасажыраў. Верамеенкі лічаць, што за гэтым могуць стаяць як палітычныя прычыны, так і звычайнае чыноўніцкае самаўпраўства.
Гомельскія грамадзкія актывісты ў Дзень Волі наведалі невялічкае паселішча Сьцяг Працы, што непадалёк ад абласнога цэнтру. На тутэйшых могілках знайшоў свой апошні прыстанак герой «Нябеснай сотні» Міхаіл Жызьнеўскі.
Паводле пракурора Марсэля Брыса Робэна, запісы бартавога самапісца сьведчаць аб тым, што другі пілёт 28-гадовы грамадзянін Нямеччыны Андрэас Любіц наўмысна пайшоў на зьніжэньне вышыні.
Жыхарка Іўя пра былога старшыню райвыканкаму Міхаіла Ваўчэцкага: «Пра яго казалі, што ён можа вырашыць любое пытаньне, праблема толькі ў суме».
На тле вострага пагаршэньня расейска-украінскіх дачыненьняў многія культурніцкія цэнтры ўкраінскіх дыяспараў шмат у якіх рэгіёнах Расеі замарозілі дзейнасьць.
Падчас абстрэлаў адміністрацыя Чарнухінскай калёніі зьбегла, пакінуўшы зьняволеных на волю лёсу. Большая частка зьбегла, а некаторыя вярнуліся назад.
Менавіта так мусіла б выглядаць Вялікая Перамога.
Кіраўніцтва «Беларускай асацыяцыі журналістаў» мела намер сустрэцца з намесьнікам міністра ўнутраных спраў Мікалаем Мельчанкам у ягоны прыёмны дзень. Аднак у прыёме старшыні ГА «БАЖ» Жаньне Літвіной і яе намесьніку Андрэю Бастунцу было адмоўлена.
У Беларусі падрыхтаваныя зьмяненьні ва ўказ № 60 «Аб мерах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнта сеткі Інтэрнэт».
25 сакавіка на Дзень Волі арганізатары ўкраінскага фэстывалю дакумэнтальнага кіно «Docudays» прадставілі наведвальнікам «Беларускі дзень».
У Менску ў канцы сакавіка — пачатку красавіка можа прайсьці чарговы раўнд перамоваў трохбаковай кантактнай групы па мірным урэгуляваньні на ўсходзе Ўкраіны.
Днямі ў Менску прайшло ўзнагароджваньне чарговых ляўрэатаў Літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Імі сталі паэтка Тацьцяна Нядбай і празаік Аляксей Палачанскі.
Такую заяву зрабіў высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі ЗША.
Валянтэр зь Беларусі Андрэй Стрыжак распавёў Радыё Свабода пра сваю паездку ў зону Антытэрарыстычнай апэрацыі ў Данбас.
Усіх затрыманых падчас учорашняй акцыі, прысьвечанай Дню Волі, адпусьцілі.
Беларускія ўдзельнікі праекту «Dzieci razem», прадстаўнікі беларускай дыяспары і польскія сябры разгарнулі на плошчы каля Ратушы ў польскім горадзе Ўроцлаве бел-чырвона-белыя сьцягі.
Пра падзеі новага дня, якія чакаюць Беларусь і сьвет сёньня.
У Дзень Волі футбаліст клюбу БАТЭ і зборнай Беларусі Віталь Радзівонаў распавёў пра свае стаўленьне да сьвята.
Паводле даўняй ужо завядзёнкі жыхары Віцебску ў Дзень Волі 25 сакавіка ўскладаюць кветкі да мэмарыяльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава і да помніка Ўладзімеру Караткевічу.
У Дзень Волі сайт «Хартыі-97» уручыў Нацыянальную прэмію за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча.
На партале youtube зьявілася відэа, як мяркуецца, зробленае ў Пясках, што пад Данецкам, дзе група беларусаў ваюе на баку ўкраінскіх сілаў супраць прарасейскіх сэпаратыстаў.
Праваабаронцы паведамілі пра затрыманьне трох удзельнікаў сёньняшняй акцыі, прысьвечанай Дню Волі.
Госьці з Азэрбайджану і Вялікабрытаніі паўдзельнічалі ў сьвяткаваньні Дня Волі ў Менску і распавялі, чым падобныя акцыі адрозніваюцца ў іх на радзіме.
Як у Менску адсьвяткавалі Дзень Волі. Глядзіце фотарэпартажы нашых карэспандэнтаў.
Працягваецца выратавальная апэрацыя на месцы падзеньня самалёта авіякампаніі Germanwings ў францускіх Альпах.
У студэнтаў Горацкай сельгасакадэміі кіраўніцтва факультэтаў сабрала віншавальныя паштоўкі да Дня Волі. Іх сёньня ранкам раздавалі мясцовыя рупліўцы беларушчыны.
Сёньня ў Празе актывісты беларускай дыяспары прыйшлі на Альшанскія могілкі, каб ушанаваць памяць прэзыдэнтаў Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
97-я ўгодкі абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі сьвяткуюць 25 сакавіка ня толькі ў Беларусі, але і за мяжой
25 сакавіка сьпявачка Наста Шпакоўская, зь якой у Вярхоўным судзе судзіцца кампазытар Алег Моўчан, назвала крыніцы, якія, як яна лічыць, могуць пацьвердзіць яе пазыцыю адносна суаўтарства песьні «Малітва» з рэпэртуару «Песьняроў».
Выдавецтва «Логвінаў» атрымала ад Міністэрства інфармацыі дзяржаўную рэгістрацыю ў якасьці распаўсюдніка друкаваных выданьняў. Гэты дакумэнт выдавецтва некалькі разоў спрабавала атрымаць цягам мінулага году, але безвынікова.
Загрузіць яшчэ