Пакуль я думаю, як зьвесьці канцы з канцамі, чым у наступным месяцы заплаціць за кватэру чужой цёці і ў каго пазычыць, каб раздаць даўгі, некаторым дык і зусім салодка жыць зрабілася...
Там яны адпрацоўваюць тэхнікі падаўленьня масавых пратэстаў.
З турмы на Акрэсьціна пасьля 25 дзён арышту выйшаў на волю былы палітвязень Аляксандар Францкевіч, які быў пакараны нібыта за брыдкаслоўе і непадпарадкаваньне.
На Магілёўшчыне пачалі перапісваць дармаедаў. У сьпісе больш за дзьве тысячы асобаў, якія вядуць асацыяльны лад жыцьця і адмаўляюцца працаваць. Тым часам тыя, хто шукае працу, знаходзяць яе зь цяжкасьцю альбо наагул знайсьці ня могуць.
Слухайце спэцыяльную перадачу памяці забітага расейскага апазыцыйнага лідэра Барыса Нямцова.
Сайт заўзятараў футбольнай каманды «Дынама» (Менск) belultras.by паведамляе пра затрыманьне каля сотні фанатаў.
Сёньня зранку да амбасады Расеі ў Менску беларусы нясуць кветкі ў памяць пра Барыса Нямцова.
Ці дастаткова дзеля пакараньня проста ізаляваць чалавека, утрымліваючы яго ў нармальных умовах?
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама асудзіў «брутальнае» забойства расейскага апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова. Пра гэта на афіцыйнай старонцы ў твітэры паведаміла Нацыянальная рада бясьпекі ЗША.
Вадзім Прохараў кажа, што ў Сьледчы камітэт Расеі пачалі выклікаць знаёмых і паплечнікаў забітага палітыка.
Апазыцыянер Барыс Нямцоў застрэлены ўвечары ў пятніцу ў цэнтры Масквы. Ад ран палітык памёр на месцы.
Актыўнае абмеркаваньне фільма «Мы, браты» стымулюе цікавасьць гледачоў. Такое меркаваньне выказаў журналістам міністар культуры Беларусі Барыс Сьвятлоў.
У Расеі сёньня адзначаецца новае сьвята — Дзень сілаў спэцыяльных апэрацый, зацьверджаны адмысловым указам прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна 26 лютага сёлета.
Украіна сёньня нагадвае Беларусь падчас крызісу. У сацыяльных сетках яны абмяркоўваюць прадуктовы ажыятаж і высьмейваюць панікёраў.
Міністар замежных справаў Вялікабрытаніі Філіп Гаманд не выключае магчымасьці працягу наступу сэпаратыстаў на Данбасе.
Таблічкі «На парэнчы не абапірацца. Небясьпечна» перасьцерагаюць тых мінакоў, якія наважваюцца прайсьці па найстарэйшым у Магілёве мосьце церазь Дняпро.
Падчас адкрыцьця выставы «Шэсць аргумэнтаў супраць смяротнага пакарання» маці растралянага Аляксандра Грунова падпісала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека.
27 лютага ў Горадні сьледчыя апыталі Анжаліку Борыс — старшыню Галоўнай рады непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў. З размовы тая зрабіла выснову, што яе хочуць зьвінаваціць у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Ад 1 сакавіка ўбачыць вынаходкі геніяльнага італьянца зможа любы жадаючы.
Расейская кампанія «Вымпелком» спыняе ажыцьцяўляць падлучэньне новых абанэнтаў да паслуг BlackBerry, паколькі канадыйская кампанія не плянуе больш разьвіваць бізнэс у Расеі.
Плякат заклікаў да байкоту ўказу кіраўніка Беларусі № 222, які абавязвае індывідуальных прадпрымальнікаў мець сэртыфікаты і дакумэнты на ўсе тавары,
Валерыя Хоціна, жонка палітвязьня Мікалая Дзядка, якога пакінулі за кратамі, лічыць, што прысуд зьвязаны з выбарамі.
Барбітураты практычна цалкам забароненыя ў Аўстрыі як лекавыя сродкі, таму цяжка выказаць здагадку, што турэмны лекар выпісаў такія лекі Рахату Аліеву.
Уладзімір Вайновіч расказвае журналісту Свабоды Ўладзімеру Кара-Мурзу аб сваім лісьце Ўладзіміру Пуціну ў абарону ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі.
Магчымасьць пашырэньня супрацоўніцтва зь Беларусьсю ў шэрагу накірункаў (барацьба з гандлем людзьмі, гандлёвыя адносіны і нераспаўсюджваньне ядзернай зброі, пытаньні рэгіянальнай бясьпекі)
Былы палітвязень Васіль Парфянкоў зь леташняга сьнежня ваюе за незалежную Ўкраіну. Ён выйшаў на сувязь з карэспандэнтам Свабоды з Кіева, куды заехаў на некалькі дзён з фронту.
Журналіст Дзьмітры Шыпілаў у інтэрвію Радыё Свабода кажа, што наўрад ці калі-небудзь вернецца ў Расею, дзе грамадзтва «псыхічна хворае».
Гэтым тыднем мы назіралі даўно ня бачаную ў Беларусі зьяву: паломніцтва заходніх дыпляматаў і палітыкаў.
Вяртаньне музычнай праграмы Вінсэнта — гэтым разам ёй жартуе з новага закону аб дармаедах.
Швэдзкая праваабарончая ініцыятыва Östgruppen называе ўчорашні вэрдыкт магілёўскага суду аб дадатковым годзе турэмнага зьняволеньня для палітвязьня Міколы Дзядка
Кіраўніцтва Расеі заявіла пра намер прыпыніць пастаўкі газу ва Ўкраіну, бо расейская кампанія «Газпром» дагэтуль не атрымала перадаплату за сакавік.
«Свабода» наведала нешматлікія кітайскія мясьціны Менску і ўпэўнілася, што кітайскі сцэнар раману «Мова» Віктара Марціновіча выглядае маларэалістычна.
Тэкст звароту апублікаваны на старонцы Ўпаўнаважанага Прэзыдэнтам Ўкраіны па справах крымскататарскага народа.
Падзеі і даты гэтага дня
У гэтым выпуску пра традыцыйную ежу жыхароў вострава Акінава, якая лічыцца адной з самых здаровых ў сьвеце. Увага: стаўка на салодкую бульбу і язьмінавы чай.
Радыё Свабода публікуе вашыя фотаздымкі: кожны дзень і ўвесь год.
Іосіф Кабзон зноў прыехаў у акупаваны Данецк.
Пры гэтым на фэдэральным узроўні захоўваньне й курэньне канабісу застаецца па-за законам.
Пра гэта праваабаронца паведаміў у сваім фэйсбуку.
Пра гэта Валянцін Вялічка паведаміў 26 лютага ў Менску.
Толькі 2 з больш як 20 беларускіх калёніяў будуць запаўняцца асуджанымі па артыкулах, зьвязаных з наркотыкамі.
У Гомелі сёлета ўдвая павялічылася колькасьць гараджанаў, якія прыходзяць у цэнтар занятасьці ў пошуках працы.
На ўрачыстай цырымоніі сустрэчы і ўганараваньня вайскоўцаў і добраахвотнікаў у Чаркасах пабываў наш карэспандэнт Ігар Карней.
Мікалаю Дзядку падоўжылі тэрмін зьняволеньня на адзін год. Таксама ён мусіць адбыць тры дні свайго цяперашняга тэрміну ў 4,5 году.
Бурнае абмеркаваньне ў інтэрнэце выклікалі здымкі ўзброеных дзяцей у дзіцячым садку ў Пецярбургу.
Менск не прыгадае такой колькасьці статусных замежных візытэраў, Аляксандар Лукашэнка ўжо бачыць прасьвет у стасунках паміж Беларусьсю і Эўразьвязам, а палітвязьня Мікалая Дзядка яшчэ на год пакідаюць у турме за тое, што «хадзіў бяз майкі».
Украіна хоча імпартаваць электраэнэргію зь Беларусі. Пра гэта заявіў міністар энэргетыкі Беларусі Ўладзімер Патупчык на прэс-канфэрэнцыі ў Менску, перадае РИА Новости.
Беларусь павінна выдаць Кіргізстану братоў Бакіевых, якія могуць быць датычныя да забойства ў Менску лідэра арганізаванай злачыннай групоўкі Алманбета Анапіяева.
Сёньня ў магілёўскай турме № 4 судзяць палітвязьня Мікалая Дзядка. Яму інкрымінуецца «злоснае непадпарадкаваньне законным патрабаваньням адміністрацыі».
Загрузіць яшчэ