«26 лютага. Сыцылiя. Мэр Сiракузы, „гораду мiру i правоў чалавека“, Жанкарла Гароца надае ганаровае грамадзянства Сiракузы беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму», — напісаў Бяляцкі ў сваім фэйсбуку.
З 23 па 27 лютага актывісты італьянскіх сэкцыяў Amnesty International у Рыме, Палерма, Сыракузе ды Міляне арганізуюць сустрэчы рознага ўзроўню зь беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім – ад прадстаўнікоў МЗС да студэнцкай моладзі.