Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 27 лютага: старшыня групы Эўрапейскай народнай партыі сустракаецца з прадстаўнікамі апазыцыі


Царква Раства Багародзіцы (Мураванка) 2013г, аўтар: Тацьцяна Странкоўская
Царква Раства Багародзіцы (Мураванка) 2013г, аўтар: Тацьцяна Странкоўская

Фота:

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Беларускі нацыянальная моладзевая «Рада» запрашае на прэзэнтацыю дакладу па тэме моладзевай палітыкі Беларусі і некаторых аспэктаў становішча моладзі ў краіне. Прэзэнтацыя абудзецца па адрасе Менск, Новавіленская, 38. Пачатак а 13-й гадзіне.

У Менску адбудзецца адкрытая сустрэча з адным з аўтараў нямецка-галяндзкага расьсьледаваньня крушэньня MH-17 на ўсходзе Украіны. Яна пройдзе ў Галерэі TUT. BY (пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх). Пачатак а 15-й гадзіне.

Эўрапейскі каледж Liberal Arts ў Беларусі (www.eclab.by) запрашае на Дні адчыненых дзьвярэй, якія праходзяць у бізнэс-клюбе IMAGURU (вул. Фабрыцыюса, 4). Пачатак а 19-й гадзіне.

Кампанія «Прастора бай» і Польскі Інстытут у Менску запрашаюць на прэзэнтацыю аўдыёспэктаклю па п’есе клясыка польскай літаратуры Аляксандра Фрэдры «Дзявочыя зарокі, Або Магнэтызм сэрца». Спэктакль адбудзецца ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча ў Менску. Пачатак а 18-й гадзіне.

Прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасьці плянуюць сустрэцца з намесьнікам старшыні групы Эўрапейскай народнай партыі ў Эўрапарлямэнце Сандрай Калніеце, якія знаходзяцца зь візытам у Беларусі.

Мастацкі онлайн-аўкцыён у падтрымку кнігарні «Логвінаў» праходзіць у Беларусі. Набыць творы мастацтва можна па адрасе: http://auction.savelohvinau.club. Усе сабраныя сродкі будуць пералічаныя на дабрачынны рахунак кнігарні.

У кнігарні «ЛогвінаЎ» пройдзе маратон падтрымкі крамы. У праграме — прэзэнтацыя часопіса «Макулятура 7» — выпуск «Шалёная». У вечарыне бяруць удзел: Адам Глобус, Альгерд Бахарэвіч, Алесь Аркуш, Сяргей Календа, Андрэй Лазуткін. Пачатак а 19-й гадзіне.

У Віцебску ў выставачнай залі «Духаўскі круглік» цэнтра культуры «Віцебск» адбудзецца творчая сустрэча «Майстар — клас!!!» і выстава дызайнэрскага адзеньня, распрацаванай майстрамі Віцебскага індустрыяльна-тэхналягічнага каледжу. Пачатак а 16.30.


Гэты дзень у гісторыі:

1612 — пачала працу друкарня ў Любчы пад Наваградкам. Усяго яна выпусьціла больш за 80 кніжак па-лацінску і па-польску. Галоўным чынам, гэта былі выданьні сьвецкага зьместу: антычныя і гістарычныя творы, практычныя дапаможнікі ў мэдыцыне, вэтэрынарыі і школьнай справе, літаратурныя творы.

1919 — утвораная Літоўска-Беларуская ССР.

1933 — пажар Райхстагу ў Бэрліне.

У гэты дзень нарадзіліся:

1734 — нарадзіўся Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку», дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1888 — нарадзіўся Яўхім Бялевіч, дзяяч нацыянальнага руху, міністар юстыцыі і фінансаў у Народным сакратарыяце — першым урадзе БНР.

1902 — нарадзіўся Джон Стэйнбэк, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі.

1903 — нарадзіўся Міхась Явар, беларускі паэт.

1906 — нарадзілася Рыта Млодак, беларуская опэрная сьпявачка, народная артыстка Беларусі.

У гэты дзень памерлі:

1936 — памёр Іван Паўлаў, расейскі фізіёляг.

1939 — Надзея Крупская, савецкая партыйная і грамадзкая дзяячка.

1939 — Васіль Шчарбакоў, беларускі гісторык.

Цытата:

О, мой Нёман мілы,

О, мой Нёман родны,

Толькі ты застаўся верным

У маім жыцьці, у маім каханьні,

У маім штодзённым цяжкім страданьні.

Ты не пакрыўдзіў мяне,

Ты мне ніколі ня здрадзіў,

Як здрадзілі людзі...

Міхась Явар

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG