Іосіф Кабзон зноў прыехаў у акупаваны Данецк. Ён наведаў у гарадзкой лякарні параненых баевікоў. Аднаго зь іх спадарожнікі сьпевака назвалі «шахцёрам». Аднак, калі паранены баец загаварыў, выявілася, што ён ніякага дачыненьня да Данбасу ня мае.
— Вы хто па спэцыяльнасьці? — запыталіся ў яго.
— Па спецыяльнасьці я наводчык, — сказаў ён Іосіфу Кабзону, — вы да мяне ў школу прыяжджалі, я з вамі нават за руку вітаўся.
— Я ня ведаў... паправіцеся — зноў прыеду, — паабяцаў сьпявак.
— Прыяжджайце да нас на Алтаргану, — сказаў паранены бурат.
— Бурат? Як я рады, — адказаў яму Кабзон.