2 красавіка судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомеля Мікалай Бакуноў пакараў штрафам у 5 мільёнаў 400 тысяч рублёў фрылансера Кастуся Жукоўскага за нібыта «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ» без акрэдытацыі ў беларускім Міністэрстве замежных спраў.
Загадчыца аддзелу прыватызацыі Тацяна Манёнак і загадчык аддзелу таварных рынкаў Аляксандар Алесін падалі заявы аб звальненьні.
Актор Свабоднага тэатру, які вымушаны быў зьехаць зь Беларусі, разважае, ці могуць тэатар і кіно супрацьстаяць прапагандзе, расказвае, чаму б ён хацеў сыграць Лукашэнку і будзе гэта камэдыя ці трагедыя.
Берасьцейскія сацыял-дэмакраты накіравлі ў пракуратуру скаргу на парушэньні пры будаўніцтве расейскага гатэлю і вайскова-патрыятычнага цэнтру БРСМ у Кобрынскім умацаваньні Берасьцейскай крэпасьці.
Актыўны блогер, прадпрымальнік Андрэй Кабанаў пасьля падарожжа на поўдзень Расеі вярнуўся з перакананьнем: нельга «яднацца» з краінай, якая імкліва скочваецца ў бездань дэградацыі.
Аляксандру Акулічу, цесьляру сьветлагорскага цэлюлёзна-кардоннага камбінату, які памёр у ізалятары часовага ўтрыманьня Сьветлагорску два гады таму, было толькі 33.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі жыве каля 18 тысяч вэтэранаў Другой сусьветнай вайны і 26 тысяч вязьняў канцлягераў і гета.
2 красавіка афіцыйна адзначаецца дзень яднаньня народаў Беларусі і Расеі. Напярэдадні карэспандэнт беларускай Свабоды наведаў памежную расейскую вёску Жалязьняк у Смаленскай вобласьці.
Увядзеньне адзінай валюты ў Эўразійскім эканамічным саюзе зьяўляецца пытаньнем ня сёньняшняга дня, заявіў Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію мэдыяхолдынгу «Блумберг».
Нягледзячы на адмову руху «За свабоду» ўдзельнічаць у выбарах прэзыдэнта, кааліцыя «Народны рэфэрэндум», у якую ўваходзіць рух, зьбіраецца вылучаць свайго кандыдата.
Маскоўскія клюбы адмовіліся праводзіць канцэрт у памяць Барыса Нямцова 7 красавіка, праз 40 дзён з дня забойства апазыцыйнага палітыка.
Атрымаць беларускае грамадзянства цяпер стане лягчэй. Гэта вынікае з тых паправак да закона «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь», які сёньня прынялі ў першым чытаньні дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Жыхары вуліцы Заслаўскай у Менску чарговым разам адстаялі сквэр ад камэрцыйнай забудовы. Але яны надалей ня вераць уладам.
Прынамсі 54 чалавекі загінулі ў Ахоцкім моры ў раёне расейскага паўвострава Камчатка, калі затануў траўлер «Далёкі Ўсход».
Грамадзкая ініцыятыва «Добры ровар» зьбірае ў менчукоў старыя ровары, каб адрамантаваць іх і даць пакатацца задарма ўсім ахвотным.
Падзеі і даты новага дня.
Падборка самых яркіх малюнкаў месяца ад «Настоящего времени».
20 год таму Вярхоўны Суд Беларусі абавязаў Лукашэнку абвергнуць хлусьлівыя зьвесткі ў дачыненьні да Пазьняка і папрасіць прабачэньня. Цяпер гэта падаецца неверагодным.
Беларуская культура даўно ўжо выйшла за межы гістарычна-палітычнага гета і зрабілася сапраўдным грамадзкім трэндам. Піша Вадзім Мажэйка
Карыстальнікі сацыяльнай сеткі твітэр не забылі, што 1 красавіка сьвет адзначае Дзень дурня і напоўнілі інфармацыйную прастору дасьціпнымі жартамі і розыгрышамі.
Як стала вядома Свабодзе, імёны магчымых кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта ад кааліцыі «Народны рэфэрэндум», агучаныя раней, былі своеасаблівай дымавой заслонай.
Паплечнікі Барыса Нямцова разьлічваюць, што ўжо ў сярэдзіне красавіка даклад «Пуцін і вайна» убачыць сьвет.
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International абнародавала штогадовы даклад аб ужываньні ў сьвеце сьмяротнага пакараньня. Адзначаецца, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, дзе сьмяротнае пакараньне ўжываюць рэгулярна.
У красавіку ў Віцебску можа пачацца працэс над праваабаронцам, вынаходнікам Міхаілам Жамчужным, якога абвінавачваюць у спробе завалодаць дзяржаўнымі сакрэтамі. Працэс будзе закрыты, напісаў у лісьце на волю Міхаіл Жамчужны.
Цягам тыдня гэтым допісам у твітэры падзяліліся больш за 20 тысячаў чалавек.
Намесьнік старшыні Мэджліса крымска-татарскага народа Аслан Амэр Кырымлы распавёў Свабодзе, што страціў ягоны народ за год расейскай акупацыі Крыму.
«Бязьвізавы рэжым паміж Беларусьсю і Ізраілем можа запрацаваць у жніўні, канчатковае рашэньне будзе прымаць новы ізраільскі ўрад», — заявіў амбасадар Ізраіля ў Беларусі Ёсіф Шагал.
Піша аўтарка сайту Businessinsider і раіць: каровін язык, загорнуты ў сьвіныя вушы — гэта нешта.
Дранік – штука смачная, духмяная. Але калі дранік – ты сам, есьці яго будзеш ужо ня ты.
Лукашэнка ў Instagram, тунэль пад Беларусьсю, крыж на Эйфелевай вежы і іншае. Свабода зрабіла агляд найбольш цікавых жартаў беларускіх СМІ з нагоды 1 красавіка.
У спрэчцы з кампаніяй «Саўт Вэстэрн», якая хоча забудаваць сквэр, адміністрацыя Цэнтральнага раёну Менска спадзяецца на падтрымку мясцовых жыхароў.
Карэспандэнт Свабоды ў Горадні запісваў на дыктафон палітычныя анэкдоты.
Беларусь — адзіная краіна ў Эўропе, якая выносіць сьмяротныя прысуды і выконвае сьмяротныя пакараньні.
Пра гэта паведамляе сайт Міністэрства фінансаў Беларусі.
Экс-прэм’ер Літвы Андрус Кубілюс, былы кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Швэцыі Карл Більт, экс-прэм’ер Славаччыны Мікулаш Дзурында, цяперашні старшыня камітэту па міжнародных справах Эўрапейскага парлямэнту немец Эльмар Брок
Актывісты грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» атрымалі адказ зь Менгарвыканкаму на свой зварот пра зьмену назваў цэнтральных вуліц і плошчаў сталіцы.
Андрусь Такінданг распавядае пра выпадак, які адбыўся ва ўнівэрсаме «Цэнтральны» ў Менску. Невядомы правакатар пачаў чапляцца да мясцовых выпівох з размовамі пра хунту, пятую калёну і «гейропу»
Бліц-агляд падзеяў і датаў гэтага дня.
Сыходзіў я з трыбуны без аплядысмэнтаў, пры поўным маўчаньні залі — і ў той аўдыторыі ўспрыняў гэта як найвышэйшую ацэнку. Піша Сяргей Навумчык.
31 сакавіка ў Менскім гарадзкім судзе разгледжана касацыйная скарга на прысуд суду Цэнтральнага раёну па справе аб зьбіцьці менчука Міхаіла Пішчэўскага.
Былы генэрал-маёр КДБ Алег Калугін, які з 1995 году жыве ў ЗША, падзяліўся са Свабодай ўспамінамі пра спэцслужбу і пра Ўладзіміра Пуціна.
Дзьве сумныя гісторыі апазыцыйных актывістаў зь Віцебшчыны, якіх пазбаўляюць права на працу з-за іхніх палітычных перакананьняў і ўдзелу ў акцыях апазыцыі.
Кіеўскі клюб «Стэрэаплаза» адмяніў канцэрт сэрбскага музыканта і кампазытара Горана Брэгавіча, які на мінулым тыдні выступіў у Крыме.
Кіргіскі праваабаронца Андуруш Тактанасыраў спаліў перад будынкам кіргіскага парлямэнту ў Бішкеку чучала прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Шэсьць журналістаў з рэдакцыі «Белорусы и рынок» падалі сёньня заявы аб звальненьні па ўласным жаданьні.
31 сакавіка журы вызначыла кароткі сьпіс Прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў, прэміі ў галіне непрыдуманай літаратуры (non fiction). У ім два аўтары Свабоды.
Толькі чвэрць расейскіх рэспандэнтаў згодныя з тым, што Сталіна можна назваць дзяржаўным злачынцам, 57 адсоткаў выказваюцца супраць такой ацэнкі.
Віктар і лябрадор «Лорд» — напарнікі. Іх задача — пошук супрацьпяхотных і процітанкавых мінаў.
У Бабруйскім раёне будуюць пункт захоўваньня й загрузкі хімічных рэагентаў для зімовай пасыпкі аўтадарогі Менск-Гомель — усяго ў ста мэтрах ад лецішчаў. Дачнікі пратэстуюць супраць будоўлі.
Загрузіць яшчэ