Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцэрт Горана Брэгавіча ў Кіеве адмянілі


Горан Брэгавіч на канцэрце ў Севастопалі 26 сакавіка
Горан Брэгавіч на канцэрце ў Севастопалі 26 сакавіка

Кіеўскі клюб «Стэрэаплаза» адмяніў канцэрт сэрбскага музыканта і кампазытара Горана Брэгавіча, які на мінулым тыдні выступіў у Крыме.

«Мы прынялі рашэньне адмяніць канцэрт Горана Брэгавіча, які быў заплянаваны на 16 траўня 2015 году», — гаворыцца ў паведамленьні, апублікаваным на старонцы клюба ў сацыяльнай сетцы Facebook.

Адміністрацыя клюба паабяцала падаць афіцыйную пазыцыю наконт адмены пазьней.

26 сакавіка Брэгавіч выступіў з канцэртам у анэксаваным Расеяй Крыме. Падчас выступу ў Севастопалі ён распавёў пра «веліч Расеі». Адказваючы на пытаньне крымскіх журналістаў, музыкант паведаміў, што не баіцца таго, што праз канцэрт у Крыме ў яго могуць зрывацца канцэрты ў Эўропе.

«Ды мне ўсё роўна. Ва ўсялякім выпадку, мы на Балканах заўсёды адчуваем веліч, якая зыходзіць з усходу: ад Расеі. Мне здаецца, Захад заўсёды адчуваў невялікую параною з гэтай нагоды. Спадзяюся, яна пройдзе, і яны вынайдуць якія-небудзь лекі ад гэтага», — заявіў Горан Брэгавіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG