Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Здымак дзіцяці крануў увесь сьвет: Сырыйская дзяўчынка паблытала фотаапарат са зброяй


Фотаздымаку турэцкай газэце «Turkyie»
Фотаздымаку турэцкай газэце «Turkyie»

Цягам тыдня гэтым допісам у твітэры падзяліліся больш за 20 тысячаў чалавек.

24 сакавіка журналістка з Газы Надзія Абу Шабан апублікавала гэты здымак у твітэры з подпісам: «Фотажурналіст зрабіў здымак сырыйскага дзіцяці. Яна падумала, што гэта зброя, а ня камэра, і здалася!» Журналістка адразу ж паведаміла, што яна не зьяўляецца аўтаркай здымку. Адзін з карыстальнікаў апублікаваў арыгінальны фотаздымак, які зьявіўся ў турэцкай газэце «Turkyie».

Подпіс пад здымкам быў перакладзены на ангельскую мову з памылкамі пра пол і ўзрост дзіцяці. Ніжэй публікуем тэкст без памылак пра маленькую сыыйскую ўцякачку:

«Раптам яна апускае галаву, кусаючы ніжнюю губу зубкамі і павольна падымае ручкі. І стаіць у гэтай пазыцыі, ня кажучы ні слова. Гэта няпроста — пацешыць дзіця, якое думала, што фотаапарат — гэта нацэлены на яе аўтамат, гатовы да стрэлу. Яе завуць Гудзія, ёй толькі чатыры гады. Яна страціла свайго тату ў бамбаваньні гораду Хама. Дзяўчынка прыбыла ў лягер для ўцекачоў Атмэ на турэцка-сырыйскай мяжы са сваёй вельмі неспакойнай мамай і трыма братамі і сёстрамі».

Журналісты зь Бі-Бі-Сі знайшлі фатографа, які зрабіў гэты здымак. Асман Сагырлы. Ён пацьвердзіў сваё аўтарства фатаграфіі. Здымак ужо камэнтавалі ў турэцкамоўных мэдыях, аднак сапраўдную папулярнасьць ён набыў, калі яго апублікавалі тыдзень таму з подпісам па-ангельску. Фатограф зрабіў гэты здымак у сьнежні 2014 году ў лягеры для сырыйскіх уцекачоў у Турцыі. Ён падкрэсьліў, на тварах дзяцей — больш чым дарослых — бачна ўсе жахі вайны.

З пачатку канфлікту ў 2011 годзе, паводле зьвестак Упраўленьня Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах уцекачоў, каля 8 мільёнаў чалавек вымушаныя былі пакінуць свае дамы. Больш за 12 мільёнаў чалавек патрабуюць дапамогі, каб выжыць, прыкладна 4,8 мільёнаў чалавек унутры краіны знаходзяцца ў цяжка даступных месцах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG